PIAREVARACIEŃ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PIAREVARACIEŃ
Жанры РСК
Блэк-метал
Паган-метал
Фолк-метал
Гады 2004 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйблы «Crush The Desert»
«Volh Records»
«Wolf Tyr Productions»
«Casus Belli Musica»
«Purity Through Fire»
«Werewolf Promotion»
Склад Невядомы
Іншыя
праекты
Невядомыя
vk.com/piarevaracien

«PIAREVARACIEŃ» (пярэварацень) — беларускі гурт, які рэдка дае канцэрты і часта мяняе свой састаў. Імёны былых альбо цяперашніх музыкаў гурт адмаўляецца называць. Выканаўцы граюць ў жанрах фолк-метал, паган-метал, блэк-метал і РСК. Лірыка гурту прысвечана ў большасці язычніцтву, беларускай гісторыі і даволі нацыялістычная.

Гісторыя гурту[правіць | правіць зыходнік]

Гурт заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску. Праз 2 гады ўпершыню выступае на фестывалі «Heart Of Metal». У 2008 годзе быў выдадзены дэбютны альбом «Торны шлях».

Гурт шмат супрацоўнічае з французскім лэйблам «Crush The Desert», пра што сам кажа:

Мы працуем з лэйблам «Crush The Desert» ужо доўгі час і выдалі там альбомы «If no Sun» (2011), «Spadčyna / Heritage» (2016), «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» (2016). «Crush The Desert» дапамаглі нам з запісам «If no Sun». І яны таксама афармляюць некаторыя нашыя рэлізы. Мы задаволены нашымі ўзаемаадносінамі, мы маем аднолькавыя пагляды на сучасны сьвет, што ёсьць таксама вельмі важным для нас, калі мы размаўляем пра лэйбл, які мог бы нас выдаваць.

У 2012 «Пярэварацень» выдае «Триединство» разам з «ЧУР» і «ОПРИЧЬ», пасля чаго нічога не выдаваў працягам 4 гадоў, пра што кажа:

За мінулыя 4 гады ў нас зьмяніўся склад гурту, мы выступалі з канцэртамі на пэўных мерапрыемствах, працавалі над матэр’ялам альбомаў «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ», запісалі кавэр вэрсыю для трыб’юта ABSURD — «Der Scharlachrote Tod» (выданы 2014), а таксама запісалі матэр’ял для спліта, які зараз рыхтуецца да выданьня.

У 2016 годзе гурт выдае 2 новых альбомы — «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ».

Пра вядомасць гурту сярод заўзятараў блэк-металу ды паганскага металу ў свеце музыкі ў тым жа годзе кажуць:

Шчыра кажучы, мы не цікавімся гэтай сітуацыей, але ж ў нас ёсьць знаёмыя і сябры з Расеі, Украіны, Сэрбіі, Францыі, Балгарыі, Польшчы, Венгрыі, Славакіі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, ЗША, Інданэзіі… І мы ведаем, што ў гэтых краінах ёсьць людзі, якія любяць нашу творчасьць. Хоць мы і зусім невядомы шырокаму колу слухачоў гурт.

У 2019 годзе выдаецца альбом «Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ»

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнэт-партал «OccultBlackMetalZine» у інтэрв’ю спытаў пра язычніцтва ў лірыцы, на што быў дадзены адказ:

Беларускае язычніцтва ня ёсьць нашай асноўнай тэмаю ў творчасьці, літаральна. Нашае «язычніцтва» — гэта Беларусь, Прырода, мова, Белая культура, сямейная традыцыя, нашыя імкненьні ды мэты, ды г.д.

Зь іншага боку, мы ўпэўненыя, што людзі павінныя вяртацца да сваіх каранёў. Любая з рэлігій ёсьць інструмэнтам кіраваньня думкамі людзёў, але Традыцыя ёсьць духоўнаю ды фізычнаю прамою сувязьзю паміж табой ды тваімі продкамі.

У той час, калі іхнія рэлігіі загадваюць ім стаць на калені ды глядзець, як іх землі загінаюць пад натоўпам зграяў «бежанцаў», талерантных підараў, карумпіраваных палітыкаў ды іншых адлюдкаў, толькі голас крыві абудзіць сумленьне ў Белых людзях, каб выступіць супроць гэтага ўсяго вар’яцтва ды вяртаць свае землі.

У сваёй афицыйнай суполцы ва «У Кантакце» «Пярэварацень» штогод віншуе сябраў суполкі 23 лютага з днём заснавання БКА (як альтэрнатыву дню заснавання РСЧА). Там жа яны пісалі пра «Apraxia» і іхні альбом «Hymns of Dark Forests» наступнае:

Гурт і альбом, без якога гурту «PIAREVARACIEŃ» ніколі б не было.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Торны шлях (2008)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў запісаны на лэйбле «Volh Records» (Расія). У пачатку 2010 года для Заходняй Еўропы и Амерыкі «Торны шлях» быў перавыданы лэйблам «Wolf Tyr Productions» пад англамоўнай назвай «Down The Broken Path» з іншым афармленнем. Перавыданне складаецца з дзевяці песень з арыгінальнага альбома і канцертнае відеа на песню, якая ў альбом не ўвайшла.

  1. Славен е Велесе
  2. На белае зямлі
  3. Навальніца
  4. Ой, сонца!
  5. Купальская
  6. Сьмерць і жыцьцё
  7. Сьцягі
  8. Пярэварацень
  9. БНР (Незалежна Беларусь)

If No Sun/Spoviedž kryvi (Споведзь крыві, 2011)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў запісаны на лэйбле «Volh Records». Рэліз адбыўся 10 верасня. Для Заходняй Еўропы альбом быў выданы французскім лэйблам «Crush the Desert Records» 20 кастрычніка. У ноч з пятніцы на суботу (2-3 снежня) ў межах перадачы «MassaBrutto» (Радыё-Мінск) адбылася радыёпрэзентацыя альбома гурту. Сам альбом па апісанню аўтараў — меланхалічны, макротны, выбухны і агрэсіўны.

  1. Rise Up!/Uzdymisia (Уздыміся!)
  2. So, Sing a Song/Śpiavaj, moj brat! (Спявай, мой брат!)
  3. Blessed My Europe/Kryvioju vyklatyja (Крывёю выклятыя)
  4. Poem of War/Vierš vajny (Верш вайны)
  5. Silence/Cišynia (Цішыня)
  6. Spring/Viasna (Вясна)
  7. Missing the Sun/Pierad ciemraj (Перад цемрай)
  8. On the Wide Boundless Fields/Na cichich palach načnych… (На ціхіх палях начных)
  9. Black Candles Song/Zorak ściuža (Зорак сцюжа)
  10. Bonus Song (Бонусная песня)

Триединство (Трыадзінства, 2012)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў запісаны на лэйбле «Casus Belli Musica» (Расія) і выдану 15 чэрвеня. У запісе прыймалі ўдзел гурты «PIAREVARACIEŃ» (Беларусь), «ЧУР» (Украіна) и «ОПРИЧЬ» (Расія). Па словах музыкаў альбом «Триединство» прызваны адзначыць гістарычную супольнасць усходне-славянскіх народаў і сваяцкасць культурных вытокаў і пры гэтым падкрэсліць адметныя асаблівасці спадчыны кожнага народа. У альбом увайшлі песні, якія раней не выдаваліся, ад кожнага гурту. Афармленне выдання выканала студыя «Kogaion Art». Альбом атрымаў даволі высокія адзнакі ў рэцэнзіях.

  1. Опричь — Реками севера (Рэкамі поўначы)
  2. Опричь — Волга
  3. Опричь — Север вольный (Поўнач вольная)
  4. Piarevaracień — Мая восень
  5. Piarevaracień — Ранак
  6. Piarevaracień — Попел
  7. Чур — Ой, там на горі (Ой, там на гары)
  8. Чур — Через річку, через гай (Цераз рэчку, цераз гай)
  9. Чур — Ой, у полі криниченька (Ой, а ў полі крынічка)

Heritage/Spadčyna (Спадчына, 2016)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом вылучаецца тым, што больш фолькавы, пра што кажуць аўтары:

Удакладнім, што альбом «Spadčyna / Heritage» быў выдадзены ў сакавіку, але запісалі мы яго значна раней. Матэр’ял з «Spadčyna / Heritage» плянаваўся для сумеснага праэкта з адным літоўскім folk гуртом, але потым было вырашына выдаць асобны экспэрымэнтальны альбом. Граць metal для «PIAREVARACIEŃ» больш звычна, чым граць folk музыку, але запісваць матэр’ял для «Spadčyna / Heritage» было лягчэй, бо мы проста гралі музыку, а галоўны націск быў зроблены запрошанымі сьпявачкамі. У любым выпадку, праца з такім матэр’ялам была цікавай для нас і мы набылі вялізны вопыт.

Альбом складаецца з 4 народных песень і 5 без імя.

  1. Не мае назвы
  2. Kalada (Каляда)
  3. Не мае назвы
  4. Dunaju (Дунаю)
  5. Не мае назвы
  6. Oj, Kupala (Ой, Купала)
  7. Не мае назвы
  8. Za tumanam (За туманам)
  9. Не мае назвы

U pošukach pačatku tych šlachoŭ (У пошуках пачатку тых шляхоў, 2016)[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрв’ю інтэрнэт-парталу «OccultBlackMetalZine» музыкі расказалі пра альбом:

Мы задаволены гукам на нашым новым альбоме «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ». Па нашых уражаньнях, ён стаў больш чыстым ды пільным за гук нашых папярэдніх выданьняў (не ўлічваючы экспэрымэнтальную працу «Spadčyna / Heritage»), дзякуючы новаму чалавеку, які працуе над нашым гукам на студыі. Гітары гучаць глыбока ды цьвёрда, але акустычныя часткі таксама добра праслухоўваюцца. Сэкцыя баса ды ўдарных таксама гучыць моцна й агрэсыўна — гэта тое, што нам падабаецца найбольш, калі казаць пра агульнае гучаньне.

У гэтым жа інтэрв’ю расказалі пра лірыку:

Лірыка на альбоме «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» тычыцца агульнага канцэптуальнага апавяданьня, якое падзелена на 7 раздзелаў. Гэтае апавяданьне прысьвечана такім тэмам як вайна, гераізм, патрыятызм, нацыяналізм, любоў і сьмерць, пэўным гістарычным падзеям, якія адбываліся на нашых землях. Яно таксама прысьвечана зьбіральнаму вобразу салдата, які ўвасабляе сабою тых людзей, якія загіналі на войнах ва ўсе часы. Апавяданьне прадстаўляецца ў выглядзе кароткіх зносак у буклеце.

У іншым інтэрв’ю было распаведзена пра канцэпцыю наступнае:

Так, канцэпцыя альбома «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» — вайна. І калі пра мінулыя войны ўсё зразумела і так, то пра войны будучыя трэба сказаць некалькі словаў. Вайна заўсёды суправаджала чалавецтва і, магчыма, у будучыні яна будзе мець зусім іншы выгляд, але галоўнымі складаючымі будуць гераізм і адвага: ахвяраваць жыцьцё дзеля народу, сям’і, сяброў; адстойваць сьветлыя ідэялы ў няроўнае барацьбе, бараніць сваю зямлю, прысьвяціць сябе таму, каб свет стаў лепшым і г.д. Усё гэта заўсёды актуальна, і ў кожны час будуць людзі, для якіх гэтыя прынцыпы стаяць вышэй за матэрыяльныя каштоўнасці і ўласную карысьць. На гэтых людзей мы і зьвяртаем увагу сваім зваротам. А наконт пытанньня, ці ўсё так дрэнна на дадзены момант, паспрабуйце ўзгадаць хаця б адзін дзень без вайсковых канфліктаў. Так што «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» можна таксама назваць альбомам-прадчуваньнем.

І гэтаксама расказалі пра сюжэты песень:

Альбом «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» таксама прысьвячаецца ўсім загінуўшым змагарам за Беларусь, якія назаўсёды застануцца невядомымі. Апавяданьне, так бы мовіць, вядзецца ад зборнай асобы такога невядомага байца, які перараджаецца толькі для таго, каб загінуць у баі. Так што сюжэтаў асабліва шукаць і не прыходзілася, пра большасьць падзей, асьветленых у альбоме, ведае кожны, хто як мінімум наведваў урокі гісторыі ў школе. Цяжэй было зьвязаць гэта ў адзінае цэлае. Мы думаем, што ў нас гэта атрымалася. Што тычыцца тэм найбольш цяжкіх псіхалагічна, то на наш погляд гэта тэмы, прысьвечаныя часам савецкай акупацыі. Бо хто б што не казаў, з тых часоў мала што зьмянілася. Сучасная ўлада ёсьць проста іншым увасабленьнем тых жа акупантаў- менталітэт, метады, стаўленьне.

  1. Razdzieł I (Раздзел)
  2. Razdzieł II
  3. Razdzieł III
  4. Razdzieł IIII
  5. Razdzieł V
  6. Razdzieł VI
  7. Razdzieł VII

Defend Europe: The Day of Glorious Death (Абарані Еўропу: Дзень слаўнай смерці, 2017)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом, быў запісаны на лэйбле «Purity Through Fire» (Германія). У запісе прыймалі ўдзел «Пярэварацень» «Heldentod» (Вугоршчына), «Autarcie» (Францыя) і «Волчий Крест» (Расія).

  1. Heldentod — Új élet hajnala (Зара новага жыцця)
  2. Autarcie — Royaume d’antan (Каралеўства мінулых гадоў)
  3. Piarevaracień — Rasa na dałoniach tvajich (Раса на далонях тваіх)
  4. Волчий Крест — Осколки трагедии (Аскепкі трагедыі)

Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ (Над краем Браслаўскіх азёраў, 2019)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў выдадзены лэйбламі «Crush The Desert» (Францыя) і «Werewolf Promotion» (Польшча). Па меркаванню выдання «Occult Black Metal Zine» альбом атрымаў 8/10.

  1. Don Mihiel (Дон Мігель)
  2. Ad naradžeńnia (Ад нараджэньня)
  3. Imhnieńnie viečnaści (Імгненьне вечнасьці)
  4. Kraj (Край)
  5. Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ (Над краем Браслаўскіх азёраў)
  6. Pusteča (Пустэча)
  7. Zorka (Зорка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]