Saule, Pērkons, Daugava

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Saule, Pērkons, Daugava
Дата выпуску XX стагоддзе
Дата запісу 1988 год
Жанр харавая песня
Мова песні латышская мова
Працягласць каля 5 хвілін
Аўтары Ян Райніс (тэкст)
Марціньш Браунс (музыка)

«Saule, Pērkons, Daugava»латышская патрыятычная песня. Словы песні з'яўляюцца часткай паэмы Райніса «Даўгава» (1916), музыка напісана кампазітарам Марціньшам Браунсам у 1988 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст з васьмі строф, напісаны ў 1916 годзе, з'яўляецца часткай драматычнай паэмы «Даўгава», якая была выдадзена ў верасні 1919 года, незадоўга да нападу Заходняй Добраахвотніцкай арміі на Рыгу і дэкларуе патрабаванне суверэнітэту Латвіі. Першае выданне паэмы было раскуплена на працягу двух тыдняў. Пасля паразы Заходняй Добраахвотніцкай арміі ў лістападзе 1919 года паэма была выкананая ў Нацыянальным тэатры ў гонар першай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.

У поўным сімвалізму тэксце, дзе прысутничаюць старажытныя балцкія паганскія багі Сауле(лат.) бел. і Перканс(лат.) бел., рака Даўгава і латышскі народ, гаворка ідзе аб прывабнасці для замежных дзяржаў краіны з «Белым морам, зялёнай зямлёй». Рака лёсу Латвіі Даўгава змяшчае ваду жыцця і ваду смерці, а таксама душы тых, хто спявае. Тэкст спалучае рэальную сітуацыю ў краіне, якая змагаецца за незалежнасць ад варагуючых вялікіх дзяржаў, з паганскімі міфамі: барацьбой паміж Пяруном і д'яблам, легендамі аб жывой і мёртвай вадзе і аб паходжанні Даўгавы.

Верш атрымаў папулярнасць ў 1988 годзе, калі кампазітар Марціньш Браунс паклаў арыгінальны тэкст Райніса на музыку для спектакля ў Валміерскім драматычным тэатры, што было творчым адказам на пратэсты эколагаў і грамадскасці супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС у 1980-я гады на рацэ Даўгава, якія ў выніку спрычыніліся да росту латышскага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў другой палове 1980-х.

У 1990 годзе песня была ўпершыню выкананая на маладзёжным Фестывалі песні і танца школьнай моладзі Латвіі (цалкам), а затым на свяце песні і танца Латвіі ў скарочанай версіі без пятага куплета. Песня хутка стала музычным сімвалам так званай Спяваючай рэвалюцыі і з тых часоў рэгулярна ўваходзіць у праграму шматлікіх песенных фестываляў.

Пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі песня стала вельмі папулярнай, а ў 2011 годзе ўзнікла нават ідэя зрабіць яе гімнам Латвіі.

У 2018 годзе «Saule, Pérkons, Daugava» была прызнана лепшай латышскай песняй стагоддзя ў апытанні «Radio SWH», у якім прынялі ўдзел амаль 137 тысяч чалавек. У тым жа годзе песня ў выкананні хору Латвійскага радыё была выдадзена ў музычным альбоме «Даўгава», які атрымаў прэмію «Залаты мікрафон» у 2019 годзе.

У 2014 годзе каталонская адаптацыя песні «Ara és l'hora» («Цяпер самы час») стала гімнам сепаратысцкага руху за аддзяленне Каталоніі ад Іспаніі. Гэтая версія была створана музыказнаўцам Жаўме Аятс-i-Абея на словы верша «Meditació última» каталонскага паэта Мікеля Марці-i-Поль на музыку Марціньша Браўнса і з яго кансультацыяй.