Сярпуха фарбавальная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Serratula tinctoria)
Сярпуха фарбавальная

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Serratula tinctoria L., 1753

Сінонімы
Serratula inermis
Падвіды
  • S. t. subsp. monticola
  • S. t. subsp. seoanei (Willk.) M. Lainz
  • S. t. subsp. tinctoria[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505185
NCBI  65004
EOL  484897
GRIN  t:468737
IPNI  248861-1
TPL  gcc-38159

Сярпу́ха фарбавальная, ці Сярпуха некалючая[4] (Serrátula tinctória) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Сярпуха (Serratula) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сярпуха фарбавальная часам дасягае 100 і больш сантыметраў у вышыню. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, сцябловае — на кароткіх чаранках і сядзячае.

Суквецце — шматкветкавы кошык, кветкі з пялёсткамі чырвоных адценняў.

Сямянкі даўгаватыя, 3—5 мм даўжынёй, 1—2 мм шырынёй[5].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма віду — ўмераны пояс Еўропы, дзе ён вельмі распаўсюджаны. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку[6]. Аддае перавагу малазацененым месцам з вільготнымі глебамі у лясах, хмызняках, на ўзлесках, высечках, сухіх лугах.

Ахоўваецца ў Латвіі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Сок сярпухі фарбавальнай — жоўты[7]. Расліна ўжываецца для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы для тканін, адсюль і назва.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Часам від Serratula seoanei разглядаюць як падвід сярпухі фарбавальнай Serratula tinctoria subsp. seoanei (Willk.) Laínz[8]. Уласна сярпуху фарбавальную вызначаюць як падвід Serratula tinctoria subsp. tinctoria.

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Catalogue of Life: Serratula tinctoria L. (Праверана 22 ліпеня 2017)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Serratula inermis
  5. а б Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2017)
  6. USDA PLANTS. Serratula tinctoria
  7. Plants For A Future. Serratula tinctoria
  8. Serratula tinctoria subsp. seoanei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 26 лютага 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]