Чысцік лясны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Stachys sylvatica)
Чысцік лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stachys sylvatica L., Sp. Pl. 580, 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32322
NCBI  53175
EOL  579661
GRIN  t:407652
IPNI  460020-1
TPL  kew-195698

Чы́сцік лясны[3][4] (Stachys sylvatica) — від кветкавых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Чысцік лясны[4], глухая крапіва[4], чысцік[5], крапіва глухая[6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[4] см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам[4]. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Еўраазіяцкі від. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, ярах, на горных лугах, узлесках і палянах. Цвіце ў чэрвеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Комі, Краснаярскага краю і Курганскай вобласці Расіі[7].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і меданосная расліны. Суквецці і лісце магчыма выкарыстоўваць у якасці прыправы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. а б Чистец лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]