Шматгадоваятравяністаякарэнішчавая расліна вышынёй 30—110[1] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, апушанае на рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, з зубчастым краем, апушанае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае, сцяблоабдымнае. Кветкі фіялетава-пурпуровага колеру з цёмнымі і светлымі крапінамі на ніжняй губе, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце на вільготных лугах, узлесках, балотах, у прыбярэжных хмызняках, па берагах вадаёмаў і як пустазелле. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Лекавая, меданосная расліна. Пустазелле. Клубні чысціка балотнага ўжываюць у ежу[7].
Зноскі
↑ абвЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Кудрашова М. Г. Чысцік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 357.