Vuraj

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Vuraj
Жанр фолк
Гады 2010-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская
Лэйблы Каўчэг
Наш формат
Склад Сяржук Доўгушаў, Вольга Палякова, Аляксандр Ясінскі, Наста Папова, Данік Залескі, Эрык Арлоў-Шымкус, Іван Арцімовіч
vuraj.tilda.ws

Гурт «VuRaj» — беларускі музычны гурт (Мінск), які эксперыментуе з беларускім фальклорам. Перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання фальклору надаюць непаўторнае адценне і самабытнасць калектыву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструментальны тэатр, казачны фолк. Першымі альбомамі сталі «Vuraj» (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012).[1]

Новы этап у жыцці калектыва — стварэнне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014).[2] Гэты альбом стаў лепшым фолк-альбомам года па версіі сайта Experty.by.[3][4]

У 2015 годзе гурт прэзентаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песні з якога з'яўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных спеваў, а астатнія тры — іх аўтэнтычнай версіяй. У 2016 годзе гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад партала Тузін Гітоў з фармуліроўкай «за музычную актыўнасць».[5]

«VuRaj» плённа эксперыментуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фолк-рокавая, ды і ўласна рокавая накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэакласічным гучаннем. «VuRaj» практыкуе і непрыхаваны неафолк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псіхадэлікі. Кожная кампазіцыя хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі,  з'яўляецца цалкам самастойным творам.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • «Experty.by - Найлепшыя беларускія альбомы 2014» (2015), трэк «Траўка з палыночкам»[8]
  • «Новае пакаленьне на Новы год» (2016), трэк Vuraj разам з CherryVata «Шчодры вэчор»[9]
  • «Песні матчыны з Вушаччыны» (2017), трэк «Ой, лятала»[10]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кацярына Крывашэйцава — тамбак, перкусія
  • Глеб Анішчанка — кантрабас

Фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Гурт VuRaj прымаў удзел у фестывалях:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]