Сусветны банк
Сусветны банк англ.: World Bank | |
---|---|
| |
Краіна | |
Штаб-кватэра |
Вашынгтон, ЗША |
Адрас | 1818 H Street NW, Washington, DC 20433, USA |
Тып арганізацыі | Міжнародная арганізацыя |
Афіцыйная мова | англійская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Дэвід Малпас |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 27 снежня 1945 |
Кантактная інфармацыя | |
Галіна | development aid[d] |
Член у | 184 дзяржаў-членаў |
Афіцыйны сайт Сусветнага банка | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (англ.: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).
Пачаў сваю дзейнасць 25 чэрвеня 1946 года ў выніку рашэння на канферэнцыі ў Брэтан Вудз у ліпені 1944 года (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэння была адбудова знішчанай у Другой сусветнай вайне Еўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў развіцці краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.
Хоць тэрмін «Сусветны банк» адносіцца да двух з пяці спецыялізаваных агенцтваў, якія працуюць разам у Групе Сусветнага банка: Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (англ.: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэння банка. Астатнія тры агенцтвы дзейнічаюць у рамках Групы Сусветнага банка: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтр вырашэння інвестыцыйных спрэчак і Агенцтва многабаковых інвестыцыйных гарантый.
Сусветны банк не з’яўляецца банкам у звыклым значэнні. Ён ажыццяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зніжанымі працэнтамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасля атрымання ўрадавых гарантый), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм, прызначаных для барацьбы з узбраеннем, і фінансуе развіццё такіх галін жыцця, як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяроддзя і развіццё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, развіццё дэмакратыі, і найважнейшае — развіццё прыватнага сектара эканомікі.
Грошы на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацый на сусветных грашовых біржах.
Супрацоўніцтва з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 г. Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка[2] За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк інвеставаў у значныя для Беларусі праекты больш за $ 1,7 млрд.[3]
30 верасня 2008 г. з мэтай павышэння эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны, рэалізуецца праект «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які дапаўняе Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада»[2].
З 2009 г. пачалася рэалізацыя праекта «Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая прадугледжвала пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ, у выніку чаго штогод будзе эканоміцца каля 90 млн м³ прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год. 3 снежня 2009 г. у Мінску было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн долараў ЗША[2].
5 ліпеня 2010 г. было падпісана Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн долараў ЗША на мэты праекта «Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў будаўніцтва ў г. Гродна вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку[2]. 28 верасня 2010 г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн долараў ЗША на фінансаванне праекта «Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»[2]. 19 лістапада 2010 г. міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў падпісалі пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» (М-5/Е 271 Мінск — Гомель). Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 11 лістапада 2010 г.[4]
У перыяд з 15 па 17 верасня 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так[2].
29 ліпеня 2016 г. кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім паведаміў, што Сусветны банк выдзяляе 250 млн долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна[5].
Беларусь і Сусветны банк працуюць над праектам «Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг», які прадугледжвае падтрымку развіцця і мадэрнізацыі сектараў водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
Зноскі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
- ↑ а б в г д е Сусветны банк(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2018..
- ↑ Лукашэнка падзякаваў Сусветнаму банку за дапамогу ў рэалізацыі значных праектаў . Наша Ніва (29 сакавіка 2017). Праверана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ Сусветны банк дасць Беларусі пазыку $150 млн . Наша Ніва (19 лістапада 2010). Праверана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ На рэканструкцыю аўтадарогі Мінск—Гродна Сусветны банк выдзяляе $250 млн . Наша Ніва (29 ліпеня 2016). Праверана 10 кастрычніка 2018.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Сусветны банк на Вікісховішчы |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Сусветнага банка (руск.)
- Карта дзейнасці Сусветнага банка Архівавана 14 чэрвеня 2009. (англ.)
- World Bank Data and Analysis on Poverty and Economic Growth in South Asia Архівавана 16 ліпеня 2012. (англ.).