Жаўтазель
Жаўтазель | |||||||||||||||||
Жаўтазель германскі (Genista germanica) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Genista L. | |||||||||||||||||
|
Жаўстазель[3][4] (Genísta) — род кветкавых раслін сямейства бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Нізкарослыя, цярністыя або некалючыя хмызнякі, паўхмызнякі і ліяны. Лісце суцэльнае, простае ці трайчастае, з пухам або голае. Кветкі жоўтыя, радзей бялёсыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду растуць па ўсім Міжземнамор’і, у Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Блізкім Усходзе.
Аддаюць перавагу сухім супясчаным і камяністым вапнавым глебам. Не трываюць пераўвільгатнення і моцных маразоў. Вельмі святлалюбныя і засухаўстойлівыя.
Размнажаюцца насеннем, горш — зялёнымі тронкамі.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Ужываецца як глебазамацавальная расліна.
Ідзе на корм авечкам і козам, каровы ядуць толькі падчас голаду.
З жаўтазелю фарбавальнага (Genista tinctoria)[5] здабываецца жоўтая фарба.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Жаўтазель у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. — Мн., 1998. — С. 428.
- ↑ Назва Жаўтазель фарбавальны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прусакова Б. М. Жаўтазель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 279—280. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дрок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genista (англ.) // The Plant List