Іван Герасімавіч Тамашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Герасімавіч Тамашэўскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1918(1918-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1994(1994-12-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Герасімавіч Тамашэ́ўскі[1][2] (25 лістапада 1918, вёска Рудніца, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 12 снежня 1994, Жытомір) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля школы скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і адначасова аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў Мелітопальскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім франтах. У чэрвені 1941 года — штурман звяна 99-га палка начных бамбардзіроўшчыкаў. Да студзеня 1944 года Іван Герасімавіч зрабіў 581 баявы вылет. 24 чэрвеня 1941 года Тамашэўскі і яго таварышы ўступілі ў бой з нацыстамі. Трэба было нанесці бомбавы ўдар па варожых калонах у раёне Маладзечна. Заданне было паспяхова выканана, бомбы, скінутыя з 27 бамбардзіроўшчыкаў, нанеслі вялікія страты захопнікам.

Восенню 1943 года, пасля пераможнай бітвы пад Курскам і Белгарадам, савецкія войскі паспяхова развівалі наступленне і набліжаліся да Дняпра. Адступаючы, немцы спадзяваліся замацавацца на правым беразе ракі. На адной з пантонных перапраў сабралася вялікая колькасць варожых войскаў. Разбамбіць гэту пераправу — такая задача была пастаўлена перад звяном лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў По-2, штурманам якога быў Тамашэўскі. Разлік рабіўся на поўную нечаканасць і пахмурнае надвор’е. У выніку разгрому пераправы вялікая групоўка варожых войскаў, што не паспела пераправіцца за Дняпро, была ліквідавана. За гэты подзвіг, за высокае майстэрства штурману звяна Івану Герасімавічу Тамашэўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны 16 урадавымі ўзнагародамі.

Пасля вайны маёр запасу Іван Герасімавіч Тамашэўскі жыў у горадзе Жытоміры.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]