Іван Лекаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Лекаў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1904(1904-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1978(1978-08-04) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у

Іван Ле́каў (балг.: Иван Леков; 4 сакавіка 1904, Сафія, Княства Балгарыя — 4 жніўня 1978) — балгарскі мовазнавец. Член-карэспандэнт Балгарскай АН (1945), прафесар (1945). Вучыўся ў Сафійскім і Ягелонскім універсітэтах.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У працах, прысвечаных параўнальна-гістарычнаму і тыпалагічнаму вывучэнню славянскіх моў, выкарыстоўваў матэрыял беларускай мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходне-славянскіх мовах» (1942), «Старая супольнасць і новыя канвергенцыі ў развіцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз беларускай і балгарскай моў у рамках роднасных адносін паміж дзвюма мовамі» (1976). Складальнік і рэдактар зборнікаў літаратурных тэкстаў на славянскіх мовах, у якіх упершыню змешчаны ўзоры беларускай мастацкай прозы і паэзіі ў арыгінале для балгарскага чытача, у т.л. вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]