Ігар Паўлавіч Кахно
Ігар Паўлавіч Кахно | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1988 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | Сакратарыят Саюза пісьменнікаў СССР, Карэльская дзяржаўная педагагічная акадэмія, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1982) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Ігар Паўлавіч Кахно́[1] (30 ліпеня 1930, Гомель — 19 красавіка 1988, Мінск) — літаратуразнавец і літаратурны крытык, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і настаўніка. Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці, у 1952 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута. У 1955—1956 гг. працаваў рэдактарам у Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў СССР, у 1956—1966 гг. на пасадах старэйшага выкладчыка, дацэнта ў Карэльскім педагагічным інстытуце ў Петразаводску. З 1968 года І. П. Кахно ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры, загадчык кафедры з 1979 па 1987 год. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики» у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)[2]. У 1972—1974 гг. праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэтах Парыжа і Тура ў Францыі.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся літаратурай, крытыкай, публіцыстыкай, актыўна друкаваўся ў часопісах «Новый мир», «Вопросы литературы», «Север», «Литература в школе», «Русская литература»[2]. Даследаваў класічную рускую і савецкую паэзію, гісторыю і тэорыю літаратуры. Чытаў лекцыі ў Польшчы, Балгарыі. Кіраваў метадычным аб’яднаннем выкладчыкаў рускай і замежнай літаратуры вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2]. Кіраваў падрыхтоўкай кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Аўтар каля 100[2] навуковых прац, у тым ліку па творчасці А. В. Луначарскага, А. Т. Твардоўскага, Д. А. Фурманава. Сярод апублікаванага:
- Творчество А. Твардовского (1925—1940). — М., 1955.;
- Черты портрета : Страницы жизни и деятельности А. В. Луначарского. — Мн., 1972.;
- Ради жизни на земле. А. Твардовский. «Тёркин на том свете» // На рубеже. — 1961. — № 6.;
- А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики. — Мн., 1979.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ а б в г Кахно Ігар Паўлавіч (1930—1988 гг.) // Гісторыя БДУ Архівавана 23 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік Л. С. Кахно Ігар Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 190.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кахно Ігар Паўлавіч (1930—1988 гг.) // Гісторыя БДУ Архівавана 23 снежня 2019.
- Кахно, Игорь Павлович (1930—1988)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Кохно Игорь Павлович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Выкладчыкі Карэльскай дзяржаўнай педагагічнай акадэміі
- Выкладчыкі БДУ
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі