Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі
Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі | |
---|---|
укр.: Іларіон Семенович Свєнціцький | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1956[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vira Svientsitska[d] |
Род дзейнасці | філолаг, музеязнавец, славіст, мастацтвазнавец, палеограф |
Навуковая сфера | Гісторыя, мовазнаўства, мастацтвазнаўства |
Месца працы | Львоўскі нацыянальны музей |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | Львоўскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Ватраслаў Ягіч |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іларыё́н Сямё́навіч Свянц́іцкі (укр.: Іларіон Семенович Свєнціцький; 7 красавіка 1876, Буск, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — 18 верасня 1956, Львоў, УССР, СССР) — украінскі вучоны, этнограф, доктар філілагічных навук з 1902. Стваральнік і першы дырэктар Нацыянальнага музея ў Львове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і дырэктара школы Свянціцкага С. Ф. (1842—1926). Па заканчэнні гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта імя Яна Казіміра. У 1899 працягвае адукацыю як вольны слухач гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта і Археалагічнага інстытута. Настаўнікамі яго былі А. Шахматаў, А. Сабалеўскі, Ф. Корш, У. Ламанскі і іншыя.
Лінгвістычныя веды паглыбляе ў Вене пад кіраўніцтвам В. Ягіча, абараняе доктарскую дысертацыю пра творчасць Максіма Грэка.
З 1913 — прыват-дацэнт кафедры славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. Спраўжны член НТШ з 1914 года.
Быў удзельнікам гурту галіцкіх сацыялістаў. Арганізатар і выкладчык львоўскага таемнага ўніверсітэта 1921—1925. За тую дзейнасць ён быў звольнены з універсітэту Яна Казіміра, але пазней адноўлены там жа на пасадзе прыват-дацэнта.
У 1944—1950 кіраваў кафедрай славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта.
З 1944 — загадчык львоўскага аддзела інстытута грамадскіх навук АН УССР.
Цягам 47 гадоў ад 1905 да 1952 Свянціцкі быў першым і нязменным кіраўніком Нацыянальнага музея ў Львове (з 1939 г. — Дзяржаўны музей украінскага мастацтва).
Навуковая дзейнасць Свянціцкага аглядала праблемы мастацтва, мовазнаўства, славістыкі і літаратуразнаўства. Свянціцкі — аўтар шматлікіх прац навуковых, прысвечаных фальклору і этнаграфіі ўкраінцаў. Як літаратуразнавец, вядомы даследваннем творчасці Івана Франко, Уладзіміра Вінічэнкі.
За палову стагоддзя Свянціцкі сабраў вялікую калекцыю — блізка 5000 абразоў, некалькі тысяч узораў дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, дзесяцітысячны збор старадрукаваных і рукапісных кніг, 15000 выяў, зборы нумізматычныя і сфрагістычныя.
Даследаваў усходніх славян, балгараў, сербаў, палякаў. Вывучаў помнікі ўкраінскай пісьменнасці, дыялекты ўкраінскай мовы.
Памёр у Львове, пахаваны на Лычакіўскіх могілках.
Свянціцкі і Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Першая буйная беларусазнаўчая праца вучонага — «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1906, Львоў) — была забаронена праз наяўнасць у ёй вершаў Купалы «Што ты спіш?..» і «Там»[3]. У 1926 Свянціцкі быў запрошаны да ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, аднак навуковец яе не наведаў — там было прачытана толькі яго прывітальнае слова[4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Обзор сношений Карпатской Руси с Россией в первую половину XIX в. — 1906
- Бучацьке Євангеліє XIII ст. (1911)
- Основи науки про мову українську (1918),
- Скит Манявський і Богородчанський іконостас (у співавторстві із М. Драганом та В. Пещанським). (1926)
- Мова Галицько-Волинського літопису (1949),
- Опис рукописів народного дому з колекції А. Петрушевича (т.1-3, 1906—1911)
- Початки книгопечатання на землях України (1924)
- Смоленська грамота 1229 р. у світлі дослідів чергування напівголосних і голосних у слов'янських мовах XIX—XX ст. // Питання слов'янського мовознавства. Кн.3. — Львів, 1955. — С. 114—122;
- Західноукраїнські грамоти XIV—XV ст. // Питання українського мовознавства. Кн. 2. — С. 3—27 та ін.
- Музеї і музейництво. Нариси і замітки. — Львів, 1920.
Паўнейшы пералік прац — у часопісе «Питання слов'янського мовознавства», кн. 5 (1958).
Зноскі
- ↑ а б в Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 223. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ↑ Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 1. — С. 347. — 462 с. — 6000 экз. — ISBN 5-340-01094.
- ↑ Працы канферэнцыі, ст. 42
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панізнік С. С. Свянціцкі Іларыён Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Буску
- Памерлі 18 верасня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Дактары філалагічных навук
- Члены Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Гісторыкі Украіны
- Мовазнаўцы Украіны
- Этнографы Украіны
- Мастацтвазнаўцы Украіны
- Перакладчыкі на ўкраінскую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Навуковае таварыства імя Тараса Шаўчэнкі