Перайсці да зместу

Імянінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імянінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Імянін
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 110
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Імяні́нскі сельсавет (па-руску: Именинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Імянін.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Дзераўноўскага і Заніўеўскага сельсаветаў[1]. Падчас утварэння сельсавета вёска Тыневічы перададзена ў склад Аляксеевіцкага сельсавета Драгічынскага раёна, вёска Пацы — у склад Брашэвіцкага сельсавета Драгічынскага раёна. Пасля скасавання Антопальскага раёна 8 жніўня 1959 года ўвайшоў у склад Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Імянінскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавек[3], з іх 92,2 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 2,1 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1110 чалавек[5].

У складзе сельсавета 9 населеных пунктаў: Брадок, Віры, Дзераўная, Заніўе, Зёлава, Імянін, Мосткі, Сукачы, Татар’я.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.