Перайсці да зместу

Іосіф Рыгоравіч Лангбард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1882
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1951(1951-01-03)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,
Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Працы і дасягненні
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1939)
Навуковае званне
Працаваў у гарадах Мінск, Орша, Петраград, Кастрама, Магілёў, Кіеў
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Рыгоравіч Лангбард (6 (18) студзеня 1882, Бельск, Гродзенскай губерні, цяпер Бельск Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БССР (1934). Доктар архітэктуры (1939), прафесар (1939).

Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства.

Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча ў 1906 годзе. У 1907—1914 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Сярод настаўнікаў Лангбарда быў знакаміты рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў, які спраектаваў будынак ГУМа ў Маскве. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лангбард у 1914 годзе абараніў дыпломны праект «Будынак Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі».

У час Першай сусветнай вайны Лангбард працаваў на фронце ў якасці начальніка інжынернага атрада. Пад яго кіраўніцтвам тым часам былі пабудаваны земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музей і тэатр мініяцюр у Петраградзе. Па заканчэнні вайны быў выканаўцам прац будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.

У 1923 годзе архітэктурны праект Лангбарда, у колькасці сарака сямі прац іншых аўтараў, удзельнічаў у конкурсе праектаў Палаца працы ў Маскве — галоўнага грамадскага будынка СССР. У 1929 годзе выйграў усесаюзны конкурс на лепшы праект Дома ўрада Беларускай ССР.

У 1935—1950 гадах выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, з 1939 года прафесар.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.

Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР
Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну
Галоўны корпус АН БССР
Акруговы Дом афіцэраў

Асноўныя працы: Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну (1929—1934), Акруговы Дом афіцэраў (1934—1939), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1934—1937), галоўны корпус АН БССР (1939) у Мінску, Дом Саветаў у Магілёве (1937—1939), будынак ЦК КП Украіны ў Кіеве (1939), помнікі У. І. Леніну ў Кіеве, Сімферопалі (1935—1936), М. Ф. Харытонаву ў Васкрасенску (1947) — усё са скульптарам М. Г. Манізерам.

Адзін з аўтараў схемы генплана паваеннага Гомеля і эскіза планіроўкі Мінска (1944).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Лангбард Иосиф Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Ikonnikov A. V. Iosif Langbard // Langbard, Iosif // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T049129
  3. Лангбард Иосиф Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.