Перайсці да зместу

Іпадром (станцыя метро, Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Іпадром»
укр.: Іподром
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 25 кастрычніка 2012 года
Праекты пераназвання Адэская
Раён Галасіеўскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 104,0
Шырыня платформаў, м 11,1
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Васіля Касіяна,
праспекта Акадэміка Глушкова
Час адкрыцця 5:54
Код станцыі 226
Суседнія станцыі Станцыя метро Выставачны Цэнтр, Кіеў і Станцыя метро Тэрэмкы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Іпадром» (укр.: «Іподро́м», вымаўленне) — 51-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Церамкі» і «Выставачны Цэнтр» у раёне скрыжавання праспекта Акадэміка Глушкова і Васіля Касіяна. Адкрыта 25 кастрычніка 2012 года. Пасажырапаток — 10,3 тыс. чал./суткі (2015 год). Назва — ад размешчанага паблізу кіеўскага іпадрома.

Будаваць станцыю пачалі восенню 2011 года. Па стане на люты 2012 года года часткова раскрыты катлаван будучай станцыі. Два праходніцкія механізаваныя комплексы ў канцы верасня 2011 года пачалі будаваць перагонныя тунэлі ад станцыі «Выставачны Цэнтр». 28 лютага 2012 года адбылася збойка правага перагоннага тунэля з катлаванам станцыі[1], 10 красавіка 2012 года — левага. На пачатак кастрычніка 2012 года станцыя была гатова ў канструкцыях, збудаваныя выхады і ажыццяўлялася яе аздабленне. 20 кастрычніка 2012 года на станцыю прыйшоў пробны цягнік[2].

Першы год працы

[правіць | правіць зыходнік]

На станцыі часова працавала толькі адна платформа — па першым пуці арганізавалі чаўнаковы рух да станцыі «Выставачны Цэнтр». Такая схема руху арганізавана ў сувязі з тым, што на станцыі «Іпадром» няма пуцявога развіцця для развароту цягнікоў. Станцыю планавалі адкрыць адначасова са станцыяй «Церамкі», на якой разварот і ажыццяўляўся б. Аднак з прычыны недахопу фінансавання адкрыццё Церамкоў перанеслі на 2013 год.

Перайменаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Прапанова перайменаваць станцыю прагучала адразу ж пасля яе адкрыцця. Камісія па пытаннях найменняў і памятных знакаў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) з падачы Таварыства ўкраінскай мовы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі падтрымала ідэю змены праектнай назвы станцыі кіеўскага метрапалітэна «Іпадром» на «Адэская».

Ёсць пэўная традыцыя, калі на выездзе з Кіева знаходзіцца станцыі метро, якія сваёй назвай сімвалізуюць пэўны кірунак — Мінская, Чарнігаўская, Харкаўская… Зараз будзе яшчэ і Адэская, да таго ж звязана з Адэскай плошчай, якая знаходзіцца побач

— паведаміў сябра камісіі па пытаннях найменняў і памятных знакаў выканаўчага органа Кіеўскай рады (КГДА) Аляксандр Брыгінец[3]

Аднак профільная Камісія па пытаннях культуры і турызму Кіеўскай гарадской рады ў верасні 2012 года не падтрымала гэтую прапанову.

Кіеўская рада на пасяджэнні дэпутатаў 1 лістапада 2012 года не падтрымала перайменаванне толькі што адкрытай станцыі ў Адэскую (за — 12 дэпутатаў з неабходных 61).

Акрамя таго, станцыя «Адэская» ўжо прысутнічала ў плане развіцця Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі ў якасці крайняй з паўднёвага боку, пасля станцыі «Церамкі».

У снежні 2010 года на калегіі горадабудаўнічай рады быў прадстаўлены праект падаўжэння Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі метрапалітэна ад станцыі «Выставачны Цэнтр» да Адэскай плошчы[4]. Згодна з гэтым праектам, планавалася, што станцыя «Іпадром» будзе аднаскляпеністай. Аднак пасля праект быў зменены. У снежні 2011 года былі прадстаўлены новыя рэндэры, згодна з якімі станцыя мусіла быць калоннай з трыма пралётамі, з галерэяй над адным з пуцей.

За станцыяй збудаваныя камеры з’ездаў для перспектыўнага адгалінавання тунэляў у бок жылога масіву Церамкі-II.