Перайсці да зместу

Іса (Пензенская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Іса
руск.: Исса
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 917 чал. (2021)[1]
Паштовыя індэксы
442710
Код АКАТП
Іса на карце Расіі ±
Іса (Пензенская вобласць) (Расія)
Іса (Пензенская вобласць)
Іса (Пензенская вобласць) (Пензенская вобласць)
Іса (Пензенская вобласць)

Іса  (руск.: И́сса) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ісінскага раёна.

Пасёлак размешчаны за 100 км на поўнач ад Пензы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Булычова на лініі Пенза — Рузаеўка, на рацэ Ісе (прытоку Мокшы).

Паселішча заснавана ў канцы XVII стагоддзя памешчыкамі. У пачатку XVIII стагоддзя — сяло Спаскае, у складзе Саранскага павета, належала сібірскаму губернатару князю Мацвею Гагарыну. У 1717 годзе спалена падчас «кубанскага пагрому», прычым забіта 15, уведзена ў палон 98 сялян. Пасля пакарання смерцю М. Гагарына адпісана на цара Пятра I, затым перададзена графу Раману Іларыёнавічу Варанцову (1707—1783). Тут знаходзілася адна з найбуйнейшых іх вотчын. Дзякуючы размяшчэнню на Маскоўскай дарозе многія жыхары займаліся возніцтвам, гандлем і рамёствамі. У 1764 годзе пабудавана драўляная царква ў імя Хрыста Збавіцеля (адсюль назва вёскі Спаскае); мураваны храм пабудаваны ў 1820—1838 гадах. У 1774 годзе ісінцы ўдзельнічалі ў Сялянскай вайне на баку атрадаў Пугачова; урадавыя войскі спалілі сяло, жорстка расправіўшыся з удзельнікамі паўстання.

З 23 жніўня 1979 года — пасёлак гарадскога тыпу.

Зноскі