Ітурыйскі канфлікт
Ітурыйскі канфлікт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая кангалезская вайна | |||
Дата | 1999 — 2007 | ||
Месца | Правінцыя Ітуры | ||
Вынік | спыненне агню | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ітурыйскі канфлікт — міжэтнічны канфлікт паміж хема і ленду ў правінцыі Ітуры (ДР Конга). Разгортваўся на фоне Другой кангалезскай вайны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэгіён Ітуры знаходзіцца на мяжы з Суданам і Угандай. Край насялялі ленду, хема і іншыя народы. Усе этнасы правінцыі належылі да банту, нілотаў і суданскай групы. Шчыльнасць насельніцтва ў Ітуры — адна з самых высокіх у ДРК. Колькасць этнасаў ленду і хема найбольш значная ў гэтым рэгіёне і складала да пачатку 2000 года адпаведна 700 тыс. і 150 тыс. чалавек.
Ленду прыйшлі на кангалезскія землі ў XVI стагоддзі з Судана, адносяцца да суданскай групы. Нілоты-хема сталі асвойваць край пазней — у XVII стагоддзі. Яны мігравалі з Уганды. Першы этнас традыцыйна займаецца земляробствам, у той час як другі — жывёлагадоўляй, што штурхае на міграцыю ў пошуку новых пашы для жывёлы. Канфрантацыя народаў пачалася пры бельгійскай каланізацыі, так як хема занялі адміністрацыйныя пасады, захаваўшы сваё асаблівае становішча нават пасля здабыцця незалежнасці Конга. Ленду спрабавалі таксама ўздельнічаць у кіраванні краем, але хема не жадалі саступаць прывілеяваных пазіцый.
Даволі хутка хема пашырылі свае зямельныя ўладанні за кошт тэрыторый, якія належалі суседзям. Пры гэтым буйныя землеўладальнікі не саромеліся падкупляць правасуддзе. У выніку гаспадарка ленду была знішчана. Акрамя таго, разбагацелыя хема сталі атрымліваць дапамогу ад угандыйскай арміі і трымаць у пастаянным страху іншы народ.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]З-за чарговага пашырэння зямельных уладанняў хема ў 1999 годзе пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Канфлікт пачаўся на поўнач ад г. Бунія і паступова перакінуліся на ўвесь раён Ітуры. Эскалацыі спрыялі падраздзяленні ўгандыйскай арміі, якія знаходзіліся ў рэгіёне яшчэ з 1998 года і аказалі падтрымку народнасці хема. Гэта яшчэ больш абвастрала супярэчнасці паміж этнасамі і прыводзіла да трагічных наступстваў. Правадыры ленду стварылі атрады самаабароны і самі пачалі нападаць на вёскі хема.
Адзначалася, што ў сутычках хема выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю завадской вытворчасці, у той час ленду — традыцыйныя дроцікі і самаробныя стрэльбы.
Фіксаваліся выпадкі канібалізму[3].
У пачатку 2001 года асноўныя баі разгарнуліся за Бунію, у выніку якіх загінулі сотні людзей. Прадстаўнікі розных этнасаў абвінавачвалі гуманітарныя і няўрадавыя арганізацыі ў падтрыманні ворага. Па паведамленні агенцтва «Франс-Прэс», у маі ў Ітуры былі забітыя шэсць супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа. Угандыйская ваенная разведка выказала здагадку, што за забойствамі стаялі ленду. У канцы 2002 года гэты канфлікт выйшаў на новы ўзровень гвалту: этнасы пачасцілі напады на варожыя вёскі, якія суправаджаліся забойствамі, катаваннямі, згвалтаваннямі, рабаваннямі і разбурэннем сацыяльнай інфраструктуры. У знішчэнні некаторых населеных пунктаў прымала ўдзел угандыйская верталётная авіяцыя. Сітуацыя пагаршалася тым, што лідары розных паўстанцкіх груповак ДР Конга сталі выкарыстоўваць гэтыя этнічныя звады ў сваіх інтарэсах.
Пасля вываду ўгандыйскіх войск барацьбой з баевікамі ленду займаліся вайскоўцы Узброеных сіл ДР Конга.
Да канца сакавіка 2004 года міратворцам ААН атрымалася змякчыць вастрыню міжэтнічнага канфлікту ў Ітуры дзякуючы прымусу да міру і аднаўленню правапарадку. Аднак пазней сутычкі аднавіліся.
У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з групоўкай ленду «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»[4][5][6]. 22 жніўня 2007 года тры іншыя фракцыі ленду (Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў, Кангалезскі рэвалюцыйны рух і Фронт патрыятычнага супраціўлення Ітуры) пагадзіліся разброіцца і спыніць баявыя дзеянні[7].
Злачынствы
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе перад Міжнародным крымінальным судом паўстаў лідар Саюза кангалезскіх патрыётаў (групоўка хема) Томас Лубанга за ўцягванне непаўналетніх у канфлікты і этнічныя чысткі[8].
У снежні 2012 года Міжнародны крымінальны суд апраўдаў Мацьё Нгуджола Чуі. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці падчас Ітурыйскага канфлікту. Суддзі ў сваім рашэнні пастанавілі, што прадстаўленыя абвінавачваннем доказы і паказанні сведак не дазваляюць у поўнай меры без сумненняў прыйсці да высновы аб тым, што баевік быў датычны да злачынстваў[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК . Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2019. Праверана 12 красавіка 2019.
- ↑ BBC NEWS | World | Africa | Eastern DR Congo rebels to disarm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 26 снежня 2011.
- ↑ В Конго партизаны-людоеды поедают плененных пигмеев . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2011. Праверана 17 лістапада 2008.
- ↑ "Battle for control of the DRC: Who are the Front for Patriotic Resistance in Ituri (FRPI)?". International Business Times. October 29, 2015. Праверана July 18, 2016.
- ↑ Country Reports on Human Rights Practices for 2008, Volume I. United States Department of State. December 2010. ISBN 9780160875151.
- ↑ "Who's who among armed groups in the east". IRIN. June 15, 2010. Праверана July 17, 2016.
- ↑ DR Congo: Ex-militia Members Agree To Disarm Scoop
- ↑ Перед Международным уголовным судом предстал первый обвиняемый
- ↑ МУС оправдал полковника конголезской национальной армии, бывшего лидера повстанцев в ДРК Матье Нгуджоло Чуи . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 21 снежня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сидорова Г. М. Проблема национальных меньшинств в ДР Конго как источник локальных конфликтов // Конфликтология / nota bene : журнал. — 2017.