Перайсці да зместу

Авакум Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авакум Пятровіч
Імя пры нараджэнні руск.: Аввакум Петрович Кондратьев
Род дзейнасці святар, пісьменнік, падарожнік-даследчык
Дата нараджэння 20 лістапада 1620(1620-11-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1682(1682-04-14)[2] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аваку́м Пятро́віч (1620 або 1621 — 14.4.1682) — пратапоп, адзін з заснавальнікаў рускага стараверства, пісьменнік.

У 1646—47 гг. член «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 г. пратапоп у г. Юр’евец, потым святар Казанскага сабора ў Маскве.

Выступаў супраць рэформ патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мязень. У 1667 г. быў асуджаны на царкоўным саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог.

Паводле царскага ўказа быў спалены.

Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш.

Зноскі