Агні вар’етэ
Агні вар’етэ | |
---|---|
італ.: Luci del varietà | |
Жанр | драматычны фільм[1][2], рамантычны фільм[1] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 100 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1950, 1951 і 1954 |
IMDb | ID 0042692 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Агні вар’етэ»[6] (італ.: Luci del varietà) — дэбютны фільм Федэрыка Феліні, зняты ім у 1950 годзе разам з Альберта Латуада.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Кека (Пепіна Дэ Філіпа) — «мастацкі кіраўнік» вандроўнай трупы вар’етэ, якая падарожнічае па Італіі на цягніку і дае прадстаўлення ў самых глухіх гарадках і пасёлках. Аднойчы да іх прыбіваецца красуня Ліліяна (Карла Дэль Поджа), якая марыць выступаць на сцэне. Вельмі хутка высвятляецца, што ніякіх талентаў у яе, увогуле, няма. Аднак для неспрактыкаванага гледача, перад якім пераважна і выступае трупа, гэта аказваецца неістотным: народ бурна вітае кожнае яе з’яўленне (асабліва, калі яна дастаткова лёгка апранутая), а неўзабаве ў яе з’яўляюцца прыхільнікі. Кека таксама аказваецца захопленым новай «зоркай», якую ён хоча падняць да вяршыняў шоу-бізнесу. У выніку трупа аказваецца кінутая на волю лёсу…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Пепіна Дэ Філіпа — Кека Даль Монтэ
- Карла Дэль Поджа — Ліліяна Антанэлі (Лілі)
- Джульета Мазіна — Меліна Амур
- Джына Маскеці — Валерыя дэль Соле
- Джон Кітцмілер — трубач Джоні
- Дантэ Маджа — Рэмо
- Джуліо Калі — маг Эдысан Уіл
- Сільвіо Баголіні — Бруна Антаніні.
- Джозэф Фалетта — стралок Біл
- Фолька Лулі — палюбоўнік Ліліяны
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0042692/ Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.filmaffinity.com/en/film197458.html Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/luci-del-variet-/6741/ Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0042692/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1950 года
- Фільмы Італіі 1950 года
- Фільмы-драмы 1950 года
- Фільмы-драмы Італіі
- Музычныя фільмы
- Рамантычныя фільмы
- Фільмы на італьянскай мове
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на рускай мове
- Фільмы пра тэатр
- Кінарэжысёрскія дэбюты
- Фільмы Федэрыка Феліні
- Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні