Зажэвічы
Аграгарадок
Зажэвічы
| ||||||||||||||||||
Зажэ́вічы[1] (трансліт.: Zaževičy, руск.: Зажевичи) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Зажэвіцкага сельсавета.
Цэнтр калгасу «Перадавік», а пазней сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Добрыца». Знаходзіцца за 8 км ад Салігорска і за 141 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI ст. як вёска Зажэвічы (Zażewiczy) або Зажэва (Zażewo) Слуцкага княства. Станам на 1566 год належала да «двара» Пагост. Паводле апісання Слуцкага княства 1600 года належала да «двара» Мяцявічы.
У 1797 годзе Зажэвічы — прыватны маёнтак Слуцкага павета Мінскай губерні.
Станам на 1858 год — вёска ў складзе фальварка Трасцянец, які знаходзіўся за 5 км на поўдзень, паблізу сучаснай Бярозаўкі.
У 1870 годзе Зажэвічы — сельская грамада Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Зажоўская грамада адносілася да прыхода Пагосцкай царквы, там хрысціліся і вянчаліся зажоўцы, адпаведна, захоўваліся метрычныя кнігі, датычныя жыхароў вёскі (царква і яе архіў згарэлі ў 1944 годзе, падчас наступлення савецкай арміі).
У вялікім пажары 1928 года згарэла адзіная і галоўная вуліца Зажэвіч, жыхары рассяліліся па хутарах.
У 1931 годзе ў Зажэвічах арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя ветракі, працавала кузня. З 1938 года савецкія ўлады пачалі гвалтоўнае збіранне зажоўскіх хутароў назад у вёску (найпрасцейшым спосабам прымусу да перавозу хаты ў вёску было разбурэнне даху).
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Двары | Жыхары |
---|---|---|
1800 | 61 | 225 |
1897 | 114 | 1107 |
1909 | 171 | 1245 |
1917 | 187 | 1346 |
1941 | 314 | 1355 |
2004 | 340 | 648 |
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1861 годзе адкрыта школа граматы, станам на 1890 год там навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы пабудавана новае памяшканне. Станам на 1922 год у школе 1-й ступені навучалася 299 дзяцей.
Установы
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа-садок
- Крама
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Мікалаевіч Прахорчык (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 1962) — беларускі педагог і палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Салігорскі раён
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зажэвічы