Мегхалая: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: ar, as, bg, bn, bpy, ca, cs, cy, da, de, dv, es, et, fi, fr, gu, he, hi, hu, id, ja, ka, kn, lt, ml, mr, ms, new, nl, nn, no, pl, pt, ro, ru, sa, sh, simple, sr, sv, ta, te, tg, th, ur, vi, zh |
|||
Радок 20: | Радок 20: | ||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
Асноўнае насельніцтва штата — 49% — народ кхасі (паўднёвыя мангалоіды, мова адносіцца да монкхмерскіх моваў, хрысціяне, захоўваецца культ продкаў). Другая па колькасці група — 34% — гаро (бода) (мова тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай сям'і; у рэлігіі важнае месца захоўвае культ свяшчэнных камянёў, якія ахоўваюць уваход у вёску). У плямёнаў застаюцца значныя рэшткі рода-племянной арганізацыі, у тым ліку перажыткі матрыярхальных адносін. |
Асноўнае насельніцтва штата — 49% — народ кхасі (паўднёвыя мангалоіды, мова адносіцца да монкхмерскіх моваў, хрысціяне, захоўваецца [[культ продкаў]]). Другая па колькасці група — 34% — гаро (бода) (мова тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай сям'і; у рэлігіі важнае месца захоўвае культ свяшчэнных камянёў, якія ахоўваюць уваход у вёску). У плямёнаў застаюцца значныя рэшткі рода-племянной арганізацыі, у тым ліку перажыткі матрыярхальных адносін. |
||
Мегхалая — адзін з трох штатаў (разам з [[Нагаленд]]ам і [[Мізарам]]ам), дзе [[Хрысціянства|хрысціяне]] складаюць большасць насельніцтва. Хрысціян у Мегхалаі — 70,3%, індуістаў — 13,3%, анімістаў — 11,5%, мусульман — 4,3% (2001). |
Мегхалая — адзін з трох штатаў (разам з [[Нагаленд]]ам і [[Мізарам]]ам), дзе [[Хрысціянства|хрысціяне]] складаюць большасць насельніцтва. Хрысціян у Мегхалаі — 70,3%, індуістаў — 13,3%, анімістаў — 11,5%, мусульман — 4,3% (2001). |
||
== У Сеціве == |
== У Сеціве == |
Версія ад 21:15, 9 сакавіка 2008
Мегхалая (англ.: Meghalaya), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатам Асам на поўначы і з Бангладэш на поўдні. Займае 22-е месца сярод штатаў па плошчы (22 429 км2) і 23-е па насельніцтву (2,3 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Шылонг.
У параўнанні з іншымі штатамі паўночнага ўсходу Мегхалая найменш закранута інсургенцкімі рухамі, тым не менш, знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмяжоўваецца.
Геаграфія
Мегхалая — горная (нізкагор'е) краіна даўжынёй з захаду на ўсход каля 300 км і шырынёй 100 км. Звыш 1/3 часткі тэрыторыі пакрыта субтрапічным лесам.
Гісторыя
Штат утвораны ў 1972 (паўаўтаномны статус з 1970) выдзяленнем з тэрыторыі штата Асам земляў, населеных плямёнамі кхасі, гаро і джайнція. Кожнае з гэтых плямёнаў мела сваю дзяржаву да пачатку 19 стагоддзя, калі яны патрапілі пад брытанскую каланіяльную ўладу і былі далучаны да Асама ў 1835.
Эканоміка
Штат пераважна аграрны, адсталы ў гаспадарчым плане. Большая частка насельніцтва вядзе натуральную гаспадарку. Асноўная харчовая культура — рыс; таварныя культуры — кукуруза, проса, бульба, апельсіны. Вытворчасць шоўку, нарыхтоўка драўніны. Невялікая здабыча вуглю.
ВУП штата — 1,6 млрд. долараў ЗША (2004).
Насельніцтва
Асноўнае насельніцтва штата — 49% — народ кхасі (паўднёвыя мангалоіды, мова адносіцца да монкхмерскіх моваў, хрысціяне, захоўваецца культ продкаў). Другая па колькасці група — 34% — гаро (бода) (мова тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай сям'і; у рэлігіі важнае месца захоўвае культ свяшчэнных камянёў, якія ахоўваюць уваход у вёску). У плямёнаў застаюцца значныя рэшткі рода-племянной арганізацыі, у тым ліку перажыткі матрыярхальных адносін.
Мегхалая — адзін з трох штатаў (разам з Нагалендам і Мізарамам), дзе хрысціяне складаюць большасць насельніцтва. Хрысціян у Мегхалаі — 70,3%, індуістаў — 13,3%, анімістаў — 11,5%, мусульман — 4,3% (2001).