Першы Кантынентальны Кангрэс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Першы Кантынентальны Кангрэс''' быў з'ездам дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадс...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Першы Кантынентальны Кангрэс''' быў з'ездам дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадскіх калоній, Багамскіх астравоў і некаторых іншых уладанняў Кароны, якія атрымалі запрашэнне на Кангрэс, але вырашылі не адпраўляць дэлегатаў<ref>Пазней [[Джорджыя]] адправіла дэлегатаў на 2-і Кантынентальны Кангрэс</ref>) [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], які пачаў паседжанне [[5 верасня]] [[1774]] г. ў Карпентэрз-Холе ў Філадэльфіі, [[Пенсільванія]] пасля ўвядзення Брытанскім урадам [[Невыносныя законы|невыносных законаў]]. Мэта апошніх была, сярод іншага, прымусіць улады горада [[Бостан]]а i калоніі [[Масачусэтс]] пакараць удзельнікаў акцыі "[[Бостанскае чаяпіцце]]".

[[Image:Carpenter's Hall HABS PA,51-PHILA,229-3.jpg|thumb|right|150px|Карпентэрз-Хол]]

На Кангрэс прыехала 56 дэлегатаў. Кожная калонія паслала не меньш за 2-х прадстаўнікоў; больш усяго дэлегатаў прыслалі калоніі Нью Ёрк (9 чал.), Пенсільванія (8 чал.) і Вірджынія (6 чал.). Яны абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод якіх быў [[байкот]] англійскіх тавараў як адказ на невыносныя законы, таксама былі разгледжаны парушэнні правоў каланістаў з боку брытанскай каланіяльнай адміністрацыі; ад імя Кангрэса каралю Георгу III была зроблена заява аб неабходнасці справядлівага ўрэгулявання склаўшыхся праблем і адмены непапулярных заканадаўчых актаў супраць каланістаў.

Версія ад 16:58, 30 лістапада 2013

Першы Кантынентальны Кангрэс быў з'ездам дэлегатаў 12 калоній (акрамя Джорджыі, Канадскіх калоній, Багамскіх астравоў і некаторых іншых уладанняў Кароны, якія атрымалі запрашэнне на Кангрэс, але вырашылі не адпраўляць дэлегатаў[1]) Вялікабрытаніі, які пачаў паседжанне 5 верасня 1774 г. ў Карпентэрз-Холе ў Філадэльфіі, Пенсільванія пасля ўвядзення Брытанскім урадам невыносных законаў. Мэта апошніх была, сярод іншага, прымусіць улады горада Бостана i калоніі Масачусэтс пакараць удзельнікаў акцыі "Бостанскае чаяпіцце".

Карпентэрз-Хол

На Кангрэс прыехала 56 дэлегатаў. Кожная калонія паслала не меньш за 2-х прадстаўнікоў; больш усяго дэлегатаў прыслалі калоніі Нью Ёрк (9 чал.), Пенсільванія (8 чал.) і Вірджынія (6 чал.). Яны абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод якіх быў байкот англійскіх тавараў як адказ на невыносныя законы, таксама былі разгледжаны парушэнні правоў каланістаў з боку брытанскай каланіяльнай адміністрацыі; ад імя Кангрэса каралю Георгу III была зроблена заява аб неабходнасці справядлівага ўрэгулявання склаўшыхся праблем і адмены непапулярных заканадаўчых актаў супраць каланістаў.

У выпадку ігнаравання прапановаў 1-га Кангрэса меркавалася скліканне Другога Кантынентальнага Кангрэса. 2-і Кангрэс пачаў працаваць у маі 1775 г.

Праца Кангрэса і яе вынікі

1-ы Кангрэс працаваў з 5 верасня па 26 кастрычніка 1774 г. Спачатку старшынёй паседжанняў быў Пейтан Рэндальф, а з 22 па 26 кастрычніка - Генры Мідлтан. Сакратаром Кангрэса быў абраны Чарльз Томсан[2].

Сярод дэлегатаў Кангрэса не было адзінай думкі наконт будучага калоній. Напрыклад, Патрык Генры выступаў за стварэнне незалежнага ад Брытаніі ўрада, а некаторыя іншыя дэлегаты прапанавалі кампрамісныя варыянты ўрэгулявання адносін з метраполіяй[3]. З аднаго боку было вырашана аб'явіць байкот англійскім таварам з 1 снежня 1774 г. і фарміраваць атрады апаўчэнцаў для абароны калоній ад магчымых рэпрэсій метраполіі, з другога дэлегаты Кангрэса рабілі спробы дамовіцца з каралём, што сведчыла аб жаданні большасці з іх пазбегнуць грамадзянскай вайны і канчатковага аддзялення калоній ад Брытаніі. Байкот брытанскіх тавараў прынёс некаторую шкоду эканоміке метраполіі, але не дасягнуў сваёй мэты - дабіцца адмены невыносных законаў. Але вынікам паседжання Першага Кангрэса стала таксама рашэнне склікаць Другі Кантынентальны Кангрэс, які аб'явіў сябе рэвалюцыйным урадам паўстаўшых калоній і даў назву парламенту ЗША.

Спіс дэлегатаў ад кожнай калоніі

Дакументы Кангрэса

Зноскі

  1. Пазней Джорджыя адправіла дэлегатаў на 2-і Кантынентальны Кангрэс
  2. Risjord, Norman K. (2002). Jefferson's America, 1760-1815. Rowman & Littlefield. p. 114
  3. Greene, Evarts Boutell (1922). The Foundations of American Nationality. American Book Company. p. 434