Лівонскі ордэн: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др афармленне, стылявыя змены, арфаграфія |
др афармленне |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Ордэн мечаносцаў]] |
* [[Ордэн мечаносцаў]] |
||
== Літаратура == |
|||
* [http://orda.of.by/.lib/vkl/t1/674 Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн] // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 674. |
|||
{{Каталіцкія ордэны}} |
{{Каталіцкія ордэны}} |
Версія ад 17:37, 16 чэрвеня 2017
Прапануецца перанесці ў Інфлянцкі ордэн. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтаў) у XIII — XVI стст.
Створаны ў 1202 годзе ў вусці ракі Дзвіна біскупам Альбертам Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.
У 1205 годзе Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храмоўнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — крыжакі). Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Артымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.
Лівонская вайна і заняпад ордэна
Мір апынуўся нетрывалым, і ў 1444 годзе ўспыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.
У 1492 годзе для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.
У 1500 годзе быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. У час вайны 1501—1503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта).
У 1557 годзе Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслам у прыёме. Ордэн быў разгромлены і ліквідаваны ў Лівонскай вайне рускімі войскамі ў 1561.
Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскім дагаворы прыняў (1561) тытул герцага і тым самым спыніў існаванне Ордэна.
Гл. таксама
Літаратура
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 674.