Мантыя (аблачэнне): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Мантыя, аблачэнне у Мантыя (аблачэнне): ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 21:44, 20 верасня 2017
Ма́нтыя, або Па́лій — доўгае да пят аблачэнне Праваслаўнага і Уніяцкага духавенства ў выглядзе плашча без рукавоў. Зашпільваецца ў двух месцах, каля каўнера і ўнізе, апранаецца паверх падрасніка або расы. Мантыя фіялетавага колеру абазначае прыналежнасць да аблачэння архіерэя, архімандрыта. Мантыя чорнага колеру — верхняе адзенне манахаў. Узнікла як манаскае адзенне ў IV—V стст. Потым, калі была вызначана практыка выбіраць архіерэяў з манаскага духавенства, мантыя стала і архіерэйскім адзеннем. Архіерэйская мантыя — пазабогаслужэбнае адзенне епіскапа ў час урачыстых працэсій і пры ўваходзе ў храм. У храме яе скідаюць, паколькі архіерэй апранаецца ў богаслужэбнае аблачэнне. Паводле пакрою, мантыя падобна да манаскай мантыі, але шырэй і даўжэй. Спераду архіерэйскай мантыі, уверсе каля плячэй і знізу каля падола, нашываюцца чатырохвугольныя платы з аздобай па краях і з выявамі крыжоў або Серафімаў. Гэтыя платы называюцца скрыжалямі і абазначаюць сабой Стары і Новы Запаветы, адкуль епіскап павінен чэрпаць мудрасць у навучанні народа. Навучальны сэнс сімвалізуюць і доўгія нашытыя ленты, якія акружаюць мантыю ў тры рады.
Літаратура
- Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.