Уладзімір Міхайлавіч Шахавец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, афармленне, +БелЭн
Радок 3: Радок 3:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт [[БДУ]] (які скончыў у 1946). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі, у 1945 — у дзеючай арміі на [[1-ы Украінскі фронт|1-м Украінскім фрон]]це. У 1946—1948 — літсупрацоўнік газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара, у 1976—1982 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1947).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], які скончыў у 1946 годзе. Удзельнік [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)|партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі]], у 1945 годзе — у дзеючай арміі на [[1-ы Украінскі фронт|1-м Украінскім фронце]]. У 1946—1948 гг. — літсупрацоўнік газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара. У 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1947).


== Творчасць ==
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершамі ў 1937. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.


На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» [[М. Лермантаў|М. Лермантава]], шэраг вершаў [[А. С. Пушкін]]а, [[М. Някрасаў|М. Някрасава]], [[У. Маякоўскі|У. Маякоўскага]], сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».
На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» [[М. Лермантаў|М. Лермантава]], шэраг вершаў [[А. С. Пушкін]]а, [[М. Някрасаў|М. Някрасава]], [[У. Маякоўскі|У. Маякоўскага]], сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]] «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».


Узнагароджаны [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэнам Айчыннай вайны]] II ступені, медалямі. [[Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР]] (1979).
Узнагароджаны [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэнам Айчыннай вайны]] II ступені, медалямі. [[Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР]] (1979).
Радок 17: Радок 17:
* {{крыніцы/БП 1917-90|Шахавец Уладзімір}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Шахавец Уладзімір}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Шахавец Уладзімір}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Шахавец Уладзімір}}
* {{Крыніцы/БелЭн|17}} — С. 393.


{{DEFAULTSORT:Шахавец Уладзімір}}
{{DEFAULTSORT:Шахавец Уладзімір}}

Версія ад 07:22, 24 снежня 2017

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лістапада 1918(1918-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1991(1991-06-08) (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік. Заслужаны работнік культуры (1979).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1946 годзе. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, у 1945 годзе — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара. У 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).

Зноскі

Літаратура