Уолтэр Рэйлі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
У [[1594]] г. даследаваў узбярэжжа [[Гвіяна|Гвіяны]]. Пасля вяртання ў [[1595]] г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах<ref>[http://guyanachronicle.com/2014/03/01/raleigh-and-guiana-the-enticement-of-this-golden-bait Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”]</ref>. |
У [[1594]] г. даследаваў узбярэжжа [[Гвіяна|Гвіяны]]. Пасля вяртання ў [[1595]] г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах<ref>[http://guyanachronicle.com/2014/03/01/raleigh-and-guiana-the-enticement-of-this-golden-bait Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”]</ref>. |
||
Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз [[бульба|бульбы]] ў [[Англія|Англію]] і [[Ірландыя|Ірландыю]]<ref>[http://www.communicatescience.eu/2011/06/potato-and-walter-raleigh-never-let.html The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story]</ref>, увоз і прапаганду палення [[ |
Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз [[бульба|бульбы]] ў [[Англія|Англію]] і [[Ірландыя|Ірландыю]]<ref>[http://www.communicatescience.eu/2011/06/potato-and-walter-raleigh-never-let.html The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story]</ref>, увоз і прапаганду палення [[Тытунь|тытуню]]<ref>[https://www.historic-uk.com/HistoryUK/HistoryofEngland/Introduction-of-Tobacco-to-England/ Introduction of Tobacco to England]</ref>. |
||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 05:34, 22 верасня 2018
Уолтэр Рэйлі | |
---|---|
англ.: Sir Walter Raleigh | |
| |
Род дзейнасці | пірат |
Дата нараджэння | каля 1554[1] |
Месца нараджэння | Іст-Бадлі |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1618 |
Месца смерці | Лондан |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Англія |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Бацька | Уолтэр Рэлі Старэйшы |
Маці | Кэтрын Шампернау |
Жонка | Лізавета Трокмартан-Рэйлі |
Дзеці | Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 1554 — 29 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.
Раннія гады
Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[3], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.
Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[4] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.
У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[5].
Палітычная кар'ера
Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[6]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.
У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы[7]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.
Мараплавец і пірат
У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[8]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.
Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[9].
У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[10].
Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[11], увоз і прапаганду палення тытуню[12].
Спасылкі
- Sir Walter Raleigh Biography
- Sir Walter Raleigh executed
- BBC - History - Historic Figures: Walter Raleigh (c.1552 - 1618)
Зноскі
- ↑ various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: 1885.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES
- ↑ Walter Raleigh - United States American History
- ↑ Sir Walter Raleigh English Explorer
- ↑ Walter Raleigh Myth
- ↑ Virgin queen and love triangle with Sir Walter
- ↑ Roanoke Island - North Carolina History Project
- ↑ “Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack
- ↑ Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”
- ↑ The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story
- ↑ Introduction of Tobacco to England