Царква Святой Маргарыты
| Славутасць | |
| Царква Святой Маргарыты | |
|---|---|
| англ.: St. Margaret's Church | |
| | |
| 51°30′00″ пн. ш. 0°07′36″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | англіканства[1] |
| Епархія | Лонданская дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | перпендыкулярная готыка[d][2] |
| Дата заснавання | XI стагоддзе[3] |
| Сайт | westminster-abbey.org/st… |
Царква Святой Маргарыты ў Вэстмінстэры (St Margaret's, Westminster) — познегатычная царква на тэрыторыі Вэстмінстэрскага абацтва, якая выходзіць фасадам на Парламенцкую плошчу. Нароўні з Вэстмінстэрскім палацам і абацтвам ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя царквы пачынаецца ў XII стагоддзі, калі бенедыкцінцы пабудавалі ў Лондане першую царкву ў імя Маргарыты Антыяхійскай. Яна была адбудавана нанова пры першых Цюдорах (у 1486—1523 гг.), а ў XVII стст. па патрабаванні пурытан зрабілася прыхадской для членаў Брытанскага парламента. У 1730-я гг. храм быў абліцаваны светлым портлендскім вапняком, адна з веж падверглася перабудове. У XIX стагоддзі да царквы прыбудавалі прытворы, быў цалкам абноўлены яе інтэр'ер.

У царкве Св. Маргарыты пахаваны Уільям Кэкстан і Уолтэр Рэлі, пра што нагадваюць фігурныя вітражы з іх выявамі. Тут па традыцыі бралі шлюб шматлікія пакаленні англійскай арыстакратыі, і ў іх ліку Уінстан Чэрчыль. Вядомасцю карыстаецца царкоўны арган.
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 426 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Маргарыты- Царква на сайце Вэстмінстэрскага абацтва Архівавана 3 ліпеня 2014.

