Янка Гінько: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 21: Радок 21:
У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]] ў [[Слуцк]]у. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]].
У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]] ў [[Слуцк]]у. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]].


Пасля эвакуацыі з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] летам 1944 года далучыўся да [[Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|батальёна «Дальвіц»]]. 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне [[Ліда|Ліды]] ў групе з [[Кастусь Шышэя|Кастусём Шышэям]], але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і раззброеныя польскай [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]]. У снежні таго ж года трапіў у палон [[НКУС]]. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]] у [[Мінск]]у ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.
Пасля эвакуацыі з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] летам 1944 года далучыўся да [[Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|батальёна «Дальвіц»]]. 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне [[Ліда|Ліды]] ў групе з [[Кастусь Шышэя|Кастусём Шышэям]], але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам [[Кастусь Шышэя|Кастуся Шышэі]] далучыліся да польскай [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]].<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 "Мы - беларускія салдаты..." (Кастусь Шышэя)</ref> У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да [[НКУС]]. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]] у [[Мінск]]у ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.


У 1953 або 1954 годзе трапіў на [[Інта|Інту]], працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з [[Пятро Рашэтнік|Пётрай Рашэтнікам]]. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў [[Масква|Маскве]]. Наведваў Беларусь.
У 1953 або 1954 годзе трапіў на [[Інта|Інту]], працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з [[Пятро Рашэтнік|Пётрай Рашэтнікам]]. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў [[Масква|Маскве]]. Наведваў Беларусь.

Версія ад 09:44, 3 мая 2020

Янка Гінько
Іван Гінько
Род дзейнасці грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 3 студзеня 1912(1912-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980-я
Альма-матар
Партыя
Член у

Янка Гінько (3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёна Дальвіц.[1] Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1912 года ў в. Загор’е (пазней была ў складзе Залескай гміны на Дзісненшчыне ў Польскай Рэспубліцы) у праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінько. У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку па спецыяльнасці інжынера геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў па сваёй спецыяльнасці ва ўсходняй Беларусі.

Пасля пачатка нямецкай акупацыі Янка Гінько працаваў старшынёй Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябрам Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэферэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў да Беларускай краёвай абароны, атрымаў чын лейтэнанта.

У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Пасля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 года далучыўся да батальёна «Дальвіц». 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай.[2] У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Мінску ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.

У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрай Рашэтнікам. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве. Наведваў Беларусь.

Апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр у 1980-х гадах.

Літаратура

  • Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Уклад. Пятро Казак. — [Б. м. і г. в.]: Голас края;

Зноскі

  1. http://slounik.org/32048.html Біяграфія Янкі Гінько
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 "Мы - беларускія салдаты..." (Кастусь Шышэя)

Спасылкі