Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дапаўненне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) →Літаратура: дапаўненне |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
* ''Селях С. У.'' [http://museum.logoysk.info/be/people/202-creative/2632-biografiya-vyacheslava-selyaha.html Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха] // Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48. |
* ''Селях С. У.'' [http://museum.logoysk.info/be/people/202-creative/2632-biografiya-vyacheslava-selyaha.html Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха] // Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48. |
||
* Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340. |
* Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340. |
||
* ''Юрэвіч Л.'' Беларускі тэатр і драматургія на эміграцыі // Тэатральная творчасць. № 6, 1997. № 1, 1998. |
|||
{{DEFAULTSORT:Селях-Качанскі}} |
{{DEFAULTSORT:Селях-Качанскі}} |
Версія ад 15:35, 28 мая 2020
Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1976 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі; 25 снежня 1885, Лагойск — 8 жніўня 1976, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны бас-барытон), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст тэатра «Музычнай драмы». З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Ганца ў оперы «Казка пра цара Салтана», Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» М. Мусаргскага, Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916 годзе працаваў у Александрынскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф. Шаляпіным.
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14-15 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1, зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне». З 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.
З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне.
У чэрвені 1943 года вярнуўся на радзіму, кіраўнік аддзела мастацтва БЦР і аддзела культуры і мастацтва Беларускай народнай самапомачы. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п’есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне. У літаратуры даецца інфармацыя, што гэтым часам В. Селях сумесна з М. Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры прапагандысцкай установе «Вінета»[1].
З 1950 года ў ЗША. Займаўся арганізацыяй хароў і тэатральных груп, ладзіў канцэрты і спектаклі.
Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.
Зноскі
- ↑ Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха // Мастацтва, № 6, 2001. — С. 48.
Літаратура
- 'Кекелева Т.. Селях-Качанскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Селях С. Да біяграфіі спевака Вячаслава Селяха // Кантакты і дыялогі, № 7-8, 2000.
- Селях С. Невядомы прэм’ер // Літаратура і мастацтва, № 5 (4089), 2 лютага 2001.
- Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха // Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48.
- Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340.
- Юрэвіч Л. Беларускі тэатр і драматургія на эміграцыі // Тэатральная творчасць. № 6, 1997. № 1, 1998.
- Асобы
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойску
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Саўт-Рыверы
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады