Мінска-Магілёўская архідыяцэзія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: абнаўленне звестак
Радок 55: Радок 55:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://catholic.by/port/dioceses/minsk-mohilev/ Старонка дыяцэзіі на сайце catholic.by]
* [https://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma Старонка дыяцэзіі на сайце catholic.by]
* [http://www.catholic-hierarchy.org/diocese/dmins.html Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»]
* [http://www.catholic-hierarchy.org/diocese/dmins.html Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»]
* [http://forum.tau.by - Францысканскі форум;]
* [http://forum.tau.by - Францысканскі форум;]

Версія ад 20:52, 4 студзеня 2021

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
лац.: Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum
Лацінскі абрад
Галоўны горад Мінск
Краіна  Беларусь
Дата заснавання 13 красавіка 1991
Кафедральны сабор Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мітраполія Мінска-Магілёўская
Парафій 122
Іерарх Казімір Велікаселец — апостальскі адміністратар
Плошча дыяцэзіі 69 800 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 4 800 000 чал.
Колькасць каталікоў 610 000
Доля каталікоў 13 %
Афіцыйны сайт bistummainz.de/bistum/in…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія), уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Гісторыя

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Першым архібіскупам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 года да 2003 год дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 года на гэту пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям’янка.

14 чэрвеня 2006 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам.

21 верасня 2007 года папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня яго кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж года) да 2012 года Антоній Дзям’янка з’яўляўся Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.

3 студзеня 2021 года Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў у адстаўку, Папа Францыск прызначыў апостальскім адміністратарам Казіміра Велікасельца.

Дэканаты

г. Мінск і Мінскі раён

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі