Рыгор Львовіч Рэлес: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB
Вікіфікацыя
Радок 2: Радок 2:
| Фота = Рыгор Рэлес 2.jpg
| Фота = Рыгор Рэлес 2.jpg
}}
}}
'''Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес''' ({{ДН|23|4|1913}}, {{МН|Чашнікі|у Чашніках|горад Чашнікі}}, цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|17|9|2004}}, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на [[ідыш]], рускай і беларускай.
'''Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес''' ({{ДН|23|4|1913}}, {{МН|Чашнікі|у Чашніках|Чашнікі}}, цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|17|9|2004}}, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на [[ідыш]], рускай і беларускай.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 15:20, 11 красавіка 2021

Рыгор Львовіч Рэлес
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 красавіка 1913(1913-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2004(2004-09-19) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў ідыш

Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913, Чашнікі, цяпер Віцебская вобласць — 17 верасня 2004, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на ідыш, рускай і беларускай.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1937—1941 г. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. — у Чырвонай Арміі, з 1942 г. — адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель». У 1945—1947 г. — літработнік рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька». У канцы 1940-х гадоў працаваў у рэдакцыі часопіса «Вожык». У 1947—1973 г. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах пад Мінскам.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1931 г. у газеце «Юнгер арбетэр» («Малады рабочы»). Аўтар зборнікаў вершаў на ідыш «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941), кнігі апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог» (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979). Пастаянна друкаваўся ў яўрэйскім часопісе «Саветыш Геймланд» і, пазней, «Ды ідышэ гас» («Савецкая Радзіма» і «Яўрэйская вуліца», Масква). У перакладзе на беларускую мову выйшла аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» (часопіс «Полымя», 1955), кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961); на рускую — «Стихи» (Масква, 1974).

У 1990-я гады выкладаў мову ідыш у Мінскім аб'яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, уваходзіў у праўленне гэтай грамадскай суполкі.

Быў узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія

  • Бяроза пад акном: вершы / Р. Л. Рэлес. — Мн., 1961. — 67 с.
  • Запіскі майго калегі: нарысы, апавяданні / Р. Л. Рэлес. — Мн., 1960. — 167 с.
  • В родном уголке: рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1972. — 112 с.
  • За тесными партами: рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1966. — 159 с.
  • Не розами устлан твой путь: повести, рассказы / Г. Л. Релес. — Мн., 1983. — 287 с.
  • Под каждой крышей: рассказы, очерки / Г. Л. Релес. — Мн., 1979. — 192 с.
  • Untern fridlexn himl (Пад мірным небам) / Г. Л. Релес. — М., 1983. — 304 с. На мове ідыш.
  • З тых жа крыніц: вершы і паэмы. З яўр. / Р. Рэлес. — Мн., 1993. — 157 с.
  • В краю светлых берез / Г. Л. Релес. — Мн., 1997. — 395 с.
  • Di jidish-sovetishe shrajber fun Vajsrusland. Memuarn (Яўрэйскія савецкія пісьменнікі Беларусі. Мемуары) / Гірш Рэлес. — Мн., 2004. — 271 с. На мове ідыш.
  • Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии: Воспоминания / пер. с идиша М. Я. Аккермана, С. Л. Лиокумовича. — Мн .: Колас, 2006. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-11-9.
  • Icter azej… (Цяпер так…) / Гірш Рэлес. — Мн., 2013. — 95 с. На ідыш і беларускай.

Зноскі

Літаратура

  • Гірш Рэлес // Наша Ніва. № 35, 2004.
  • Мехаў У. Рыгор Рэлес / У. Мехаў // ЛІМ. — 2004. — 1 кастр.
  • Памёр Гірш Рэлес // «Мы яшчэ тут!»: Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). — Спецвыпуск № 4. верасень 2004 г. / тышрэй 5765 г.
  • Рыгор Рэлес // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
  • Рыгор Рэлес // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Рэлес Рыгор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2001. — Т. 14. — С. 6.
  • Рэлес Рыгор // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш і інш. — Мн., 1997. — С. 456.

Спасылкі