Данчык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 1: Радок 1:
{{музыкант
{{Асоба
|імя =
|імя =
|арыгінал імя = {{Lang-en|Bohdan Andrusyshyn}}</br>{{Lang-be|Багдан Андрусішын}}</br>{{Lang-be-trans|Bahdan Andrusišyn}}
|арыгінал імя = {{Lang-en|Bohdan Andrusyshyn}}</br>{{Lang-be|Багдан Андрусішын}}</br>{{Lang-be-trans|Bahdan Andrusišyn}}

Версія ад 12:11, 14 верасня 2021

Данчык
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 студзеня 1958(1958-01-03) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Паўло Андрусішын[d]
Маці Юлія Каханоўская[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст, спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Да́нчык, сапр. Багдан Андрусішын (3 студзеня 1958, Нью-Ёрк) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкраінскую мовы.

Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША.

Аўтограф Данчыка

У 1981 скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

У 1989 наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык выступаў​ таксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996. У 1997 заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.

Асноўным заняткам Данчыка стала журналістыка. Супрацоўнік, намеснік дырэктара Беларускай службы Радыё «Свабода». Жыве ў Празе.

Дыскаграфія

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Сям’я

Мае старэйшага брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных органах ЗША[2].

Бабуля Данчыка — Яніна Каханоўская (1909—2005), пляменніца ўтваральнікаў Беларускай народнай рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў. У дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Наталлі Арсенневай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода[2]

Прабабуля Данчыка — Эмілія Луцкевіч-Шабуня (1886—1974), малодшая сястра Антона і Івана Луцкевічаў[3].

Гомасексуал. Зрабіў публічны камінг-аўт у 2019 годзе ў інтэрв’ю Радыё «Свабода»[4].

Зноскі

  1. Сяргей Навумчык. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 . Радыё Свабода (23 сакавіка 2019). Праверана 3 чэрвеня 2019.
  2. а б Данчык . Радыё Свабода (30 верасня 2009). Праверана 3 чэрвеня 2019.
  3. Анатоль Сідарэвіч. Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці . Наша Ніва (15 лютага 2014). Праверана 3 чэрвеня 2019.
  4. Данчык прызнаўся, што ён гей, і расказаў пра першы сексуальны вопыт з школьнай настаўніцай