Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Тлумачэнне спасылак using AWB |
|||
Радок 17: | Радок 17: | ||
== Творчасць == |
== Творчасць == |
||
[[Выява:Максім Багдановіч.jpg|thumb|Максім Багдановіч]] |
[[Выява:Максім Багдановіч.jpg|thumb|Максім Багдановіч]] |
||
Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у [[1907]] годзе — газэта «[[Наша Ніва]]» друкуе ягонае апавяданне ''«Музыка»''. У пачатку [[1914]] года ў [[Вільня|Вільні]] ў друкарні [[Марцін Кухта|Марціна Кухты]] выйшаў ягоны паэтычны прыжыццевы зборнік вершаў '''''«Вянок»''''' (на тытуле кнігі стаіць [[1913]] год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). |
Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у [[1907]] годзе — газэта «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]» друкуе ягонае апавяданне ''«Музыка»''. У пачатку [[1914]] года ў [[Вільня|Вільні]] ў друкарні [[Марцін Кухта|Марціна Кухты]] выйшаў ягоны паэтычны прыжыццевы зборнік вершаў '''''«Вянок»''''' (на тытуле кнігі стаіць [[1913]] год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). |
||
Асноўны кірунак творчасці — патрыятычнае служэнне сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманістычныя ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзяржаўнага шавінізм. |
Асноўны кірунак творчасці — патрыятычнае служэнне сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманістычныя ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзяржаўнага шавінізм. |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
* [http://knihi.com/audio/M.Bahdanovic_Ramans.mp3 Аўдыё: Раманс («Зорка Венера») (чытае В.Тарасаў) — 912 Kb] — knihi.com |
* [http://knihi.com/audio/M.Bahdanovic_Ramans.mp3 Аўдыё: Раманс («Зорка Венера») (чытае В.Тарасаў) — 912 Kb] — knihi.com |
||
* [http://www.rbardalzo.narod.ru Стихи М. Богдановича в переводе И. Карасева] ''(на рус. мове)'' |
* [http://www.rbardalzo.narod.ru Стихи М. Богдановича в переводе И. Карасева] ''(на рус. мове)'' |
||
⚫ | |||
{{DEFAULTSORT:Багдановіч Максім}} |
{{DEFAULTSORT:Багдановіч Максім}} |
||
Радок 67: | Радок 69: | ||
{{Link FA|be-x-old}} |
{{Link FA|be-x-old}} |
||
⚫ | |||
[[ba:Богданович, Максим Әҙәм улы]] |
[[ba:Богданович, Максим Әҙәм улы]] |
||
[[be-x-old:Максім Багдановіч]] |
[[be-x-old:Максім Багдановіч]] |
Версія ад 11:34, 13 лістапада 2011
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (27 лістапада (9 снежня) 1891, Мінск — 12 мая (25 мая) 1917), беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Мякоты ў Мінску. У 1892 годзе сям'я перабралася ў Гродна, дзе паэт і правеў раннія дзіцячыя гады. Там памерла ад сухотаў маці паэта.
У 1896 годзе Адам Багдановіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ужо тады Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. У 1902 годзе ён паступіў у гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма (В. Сёмава) выпісвае для яго часопiс «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы года Багдановіч дасылае беларускія кнігі і газеты ў Ніжагародскую турму рэвалюцыянеру беларускага паходжання Сцяпану Зенчанку. З 1907 году ў «Нашай Ніве» пачынаюць з'яўляцца творы Багдановіча.
У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. У 1909 годзе Максім захворвае на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, наведвае радзіму, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, братамі Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння. У тым жа годзе паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газеце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расійскіх і беларускіх выданнях, набывае вядомасць.
Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Мінск, дзе жыў на кватэры Змітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу сакратаром ў губернскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасці. У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Лячэнне не дапамагло, і ў тым жа годзе у Ялце Максім Багдановіч памер. Пахаваны там жа, на Новых гарадскіх могілках; у 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі з верша паэта «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»
Архіў рукапісаў паэта захоўваўся ў яго бацькі, але падчас штурму Яраслаўля ў 1918 годзе пацярпеў ад пажару: хоць Адам Багдановіч здолеў уратаваць рукапісы ад поўнага знішчэння, частка іх значна абгарэла. У 1991—1995 гадах выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамах. Працуюць музеі Багдановіча ў Мінску (адкрыты 8.12.1991), Гродна, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах. Яму прысвечаны опера «Зорка Венера» (Юры Семяняка — Алесь Бачыла) і поп-опера «Максім» (Ігар Палівода — Л. Пранчанка). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА.
Творчасць
Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у 1907 годзе — газэта «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданне «Музыка». У пачатку 1914 года ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшаў ягоны паэтычны прыжыццевы зборнік вершаў «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі).
Асноўны кірунак творчасці — патрыятычнае служэнне сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманістычныя ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзяржаўнага шавінізм.
Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі; напісаў шмат вершаў прысвечаных Ане Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на рускай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санету, трыялету, рандо і іншыя класічныя вершаваныя формы, верлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гейнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідзія, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы французскіх сімвалістаў, рускіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласна-беларускай паэзіі, арганічнага зліцця беларускіх ды іншаземных традыцый, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота».
Бібліяграфія
- Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Вільня, 1913.
- Творы. Т. 1-2. Мінск, 1927—1928.
- Выбраныя творы. Miнск, 1946.
- Избранные произведения. М., 1953.
- Творы. Miнск, 1957.
- Збор твораў. Т. 1-2. Мінск, 1968.
- Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Факсімільнае выданне. Мінск, 1981.
- Поўны збор твораў. У 3 т. Мінск, 1992—1995.
Пераклады
У тым ліку на рускую мову перакладаў Іван Карасёў.
Ушанаванне памяці
26.10.2011 Нацбанк Беларусі выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.
Літаратура
- Майхровiч С. К., Maкciм Багдановiч, Mн.:, 1958.
- Лойка А., Maкciм Багдановiч, Mн.:, 1966.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максім Багдановіч
- Біяграфія на Slounik.org
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Вянок (у арыгінале)
- Жыццяпіс і выбраныя творы Максіма Багдановіча (на бел. і рус. мовах)
- Аўдыё: Раманс («Зорка Венера») (чытае В.Тарасаў) — 912 Kb — knihi.com
- Стихи М. Богдановича в переводе И. Карасева (на рус. мове)