Ігар Ігаравіч Палівода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Палівода)
Ігар Ігаравіч Палівода
Дата нараджэння 16 мая 1950(1950-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1996(1996-02-28) (45 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар

Ігар Ігаравіч Палівода (16 мая 1950, Стэрлітамак, Башкірская АССР — 28 лютага 1996, Мінск) — беларускі кампазітар, піяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 мая 1950 года ў Стэрлітамаку ў сям’і музыканта. У тым жа годзе сям’я пераехала ў Мінск.

У 1957 годзе паступіў у музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі на фартэпіяннае аддзяленне ў клас прафесара Р. І. Шаршэўскага. У 1968—1974 гадах працягваў навучанне ў яго ж у кансерваторыі. У 1973 годзе студэнтам IV курса БДК стаў дыпламантам Усесаюзнага конкурсу піяністаў у г. Мінску. У 1974 годзе служыў у шэрагах Савецкай Арміі.

У 1975 годзе пачаў працаваць у Канцэртна-эстрадным бюро Беларускай дзяржаўнай філармоніі (супрацоўнічаў у брыгадзе канферансье В. Сінайскага і А. Рыжковай, а таксама ў эстрадным аркестры рэстарана г. Заслаўя ў якасці піяніста).

У 1978 годзе ў сувязі з раптоўнай хваробай піяніста А. Гілевіча і неабходнасцю тэрміновай замены быў запрошаны Уладзімірам Мулявіным у ансамбль «Песняры».

У 1983 годзе ў другі раз паступіў у Белдзяржкансерваторыю на кампазітарскае аддзяленне ў клас прафесара Дзмітрыя Смольскага; па заканчэнні навучання ў 1988 годзе на працягу года ізноў працаваў у ансамблі «Песняры».

З восені 1989 года сумяшчаў працу аранжыроўшчыка ў Дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга з удзелам у джазавым калектыве Ігара Сафонава «Пяты вугал».

Памёр 28 лютага 1996 года ў Мінску ад сардэчнага прыступу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Палівода — аўтар песень на вершы беларускіх паэтаў Леаніда Пранчака, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Някляева і інш.

Песня Ігара Паліводы на словы Леаніда Пранчака «Маладзечна», напісаная ў 1993 годзе, стала візітнай карткай Маладзечанскага фестывалю беларускай песні і паэзіі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]