Засуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрэсканая зямля падчас засухі

Засуха — працяглы (ад некалькіх тыдняў да двух-трох месяцаў) перыяд ўстойлівага надвор'я з высокімі (для дадзенай мясцовасці) тэмпературамі паветра і малой колькасцю ападкаў (дажджу), у выніку чаго зніжаюцца вільготазапасы глебы і ўзнікае прыгнёт і гібель культурных раслін.

Пачатак засухі звычайна звязаны з усталяваннем маларухомага высокага антыцыклону. Багацце сонечнага цяпла і вільготнасць паветра, якая паступова зніжаецца, ствараюць падвышаную выпаральнасць (атмасферная засуха), у сувязі з чым запасы глебавай вільгаці без папаўнення іх дажджамі высільваюцца (глебавая засуха). Паступова, па меры узмацнення глебавай засухі, перасыхаюць сажалкі, рэкі, азёры, крыніцы — пачынаецца гідралагічная засуха.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]