Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух
Сцяг Першы намеснік Савета Міністраў Беларускай ССР
1986 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Юрый Хусаінаў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва
1979 — 1986
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Уладзімір Кароль
Пераемнік Юрый Пуплікаў

Нараджэнне 3 студзеня 1932(1932-01-03)
Смерць 7 красавіка 2010(2010-04-07) (78 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Званне лейтэнант
Узнагароды

Уладзі́мір Гаўры́лавіч Е́ўтух (3 студзеня 1932, в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР — 7 красавіка 2010, г. Мінск) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1979). Старшыня Дзяржбуда БССР, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, прэзідэнт ЗАТ «Інвест-Сістэм», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, народны дэпутат СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух нарадзіўся 3 студзеня 1932 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР. У 1939 годзе Уладзімір Еўтух становіцца вучнем пачатковай школы в. Заполле, у 1950 годзе заканчвае 10 класаў Карэліцкай сярэдняй школы. З 1950 па 1953 гады курсант Маскоўскага ваенна-інжынернага вучылішча ў Калінінградзе. Па заканчэнні вучылішча яму прысвойваюць званне лейтэнанта і накіроўваюць у вайсковую часць горада Маладзечна, дзе ён служыць камандзірам сапёрнага ўзвода. У 1955 годзе звальняецца з шэрагаў Савецкай Арміі па стану здароўя.

У 1962 годзе завочна скончыў будаўнічы факультэт Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Працоўны шлях Уладзімір Еўтух пачаў у 1956 годзе, пачаўшы майстрам завода зборнага жалезабетону № 6 трэста № 2 «Будіндустрыя». Член КПСС з 1956 года[1]. З 1960 па 1963 гады — начальнік лабараторыі, начальнік цэха, вытворчасці, сакратар парткама домабудаўнічага камбіната № 1 Мінпрамбуда БССР. З 1963 па 1966 гады — намеснік загадчыка аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага прамысловага абкама КПБ, з 1965 года — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага гаркама КПБ. З 1966 па 1969 год — кіраўнік будаўнічага трэста № 4 Мінпрамбуда БССР горада Мінска. З 1969 па 1975 год — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. З 1975 па 1979 год — загадчык сектара прамысловага і транспартнага будаўніцтва аддзела будаўніцтва ЦК КПСС.

У 1971—1975 гадах дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1979 па 1986 гады — старшыня Дзяржбуда БССР[2]. Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1980 года[3].

З 1986 па 1990 гады — першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР[3].

З 1990 года — пенсіянер (пенсія саюзнага значэння, з 1994 года за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь). Пасля сыходу на пенсію, прадоўжыў працоўную дзейнасць. З 1991 па 1992 гады — саветнік Дзяржбуда БССР. З 1992 па 1994 год — прэзідэнт Беларускай інжынерна-камерцыйнай асацыяцыі забудоўшчыкаў. З 1994 па 1996 гады — прэзідэнт закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм». З 1996 па 1999 гады — старшыня праўлення АКБ «Беларускі Біржавы Банк».

З 1990 па 2010 год з’яўляўся таксама старшынёй Камітэта па мясцовым аблігацыйных пазыках пры Праўленні адкрытага акцыянернага таварыства «Белбізнесбанк», старшынёй назіральнага Савета закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм».

Уладзімір Еўтух памёр 7 красавіка 2010 г. на 79-м годзе жыцця ў г. Мінску[4]. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў будаўніцтвам Палаца спорту, комплексу Белдзяржуніверсітэта, павільёна ВДНГ БССР, жылых раёнаў па праспекце Пушкіна, Зялёны Луг у Мінску. Праводзіў даследаванні па арганізацыйна-тэхналагічных асновах фарміравання структур вытворча-будаўнічых аб’яднанняў, укараненні дасягненняў навукі, тэхнікі і перадавога досведу, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, прымяненні новых метадаў планавання і эканамічнага стымулявання, па зніжэнні рэсурсаёмістасці будаўніцтва на аснове дамоўных коштаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Евтух Владимир Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Біяграфія Уладзіміра Гаўрылавіча Евтуха Архівавана 5 верасня 2014. на афіцыйным сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
  3. а б Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  4. Евтух Владимир Гаврилович (некролог)(недаступная спасылка). «Рэспублика» (9 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2014. Праверана 5 верасня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]