Юрый Аляксандравіч Пуплікаў
Юрый Аляксандравіч Пуплікаў | |||
![]() | |||
В. Альшэўскі. Архітэктар Ю. Пуплікаў | |||
| |||
---|---|---|---|
1986 — 1990 | |||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Кавалёў Вячаслаў Кебіч | ||
Папярэднік | Уладзімір Еўтух | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
21 лютага 1991 — 19 верасня 1991 | |||
Прэм’ер-міністр | Вячаслаў Кебіч | ||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
19 верасня 1991 — 26 студзеня 1993 | |||
Прэм’ер-міністр | Вячаслаў Кебіч | ||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||
Пераемнік | Рыгор Цішкевіч | ||
Адукацыя | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 12 жніўня 1935 | ||
Смерць | 2006 | ||
Узнагароды |
Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (12 жніўня 1935, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — 14 лютага 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993[1]), заслужаны будаўнік БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб'яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд».
У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэна[2], пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін.
З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».[3]
З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Майстар спорту па веласіпеднаму спорту, уваходзіў у зборную БССР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пуплікаў Юрый Аляксандравіч // Памяць: Мінск: гіст. -дак. хронікі гарадоў і райнаў Беларусі: (5 кн.) / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) (і інш.). — Мінск, 2007. — Кн.5, ч.2 — С. 479
- Беларуская Сібір. Нарысы аб беларусах, якія ўдзельнічалі ў асваенні Заходняй Сібіры, М., Прафвыдат 2002
- Некралог