Франц Ксавер Шварц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Ксавер Шварц
ням.: Franz Xaver Schwarz
Дата нараджэння 27 лістапада 1875(1875-11-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1947(1947-12-02)[2] (72 гады)
Месца смерці
Дзеці Franz Schwarz[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Германія Германская імперыя
Германія Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Род войскаў Германская імперская армія
Гады службы 18941899
19141918
19321945
Званне  Оберстгрупенфюрар СС
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
За выслугу гадоў у НСДАП (25 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (25 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (15 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (15 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
За выслугу гадоў у НСДАП (10 гадоў)
Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Данцыгскі крыж 1-га класа
Данцыгскі крыж 1-га класа
Ордэн крыві
Ордэн крыві
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Ксавер Шварц (партыйнае прозвішча «Скнара») (ням.: Franz Xaver Schwarz; 27 лістапада 1875, Гюнцбург, Германская імперыя2 снежня 1947) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, загадчык фінансамі НСДАП (ням.: Reichsschatzmeister). Рэйхсляйтар (1935). Обергрупенфюрар СА (9 лістапада 1933), обергрупенфюрар НСКК (23 лютага 1935), оберстгрупенфюрар СС (20 красавіка 1942 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пекара, скончыў сярэднюю школу ў Гюнцбургу. У 18941899 гг. служыў у Баварскім гвардзейскім пяхотным палку. У 1900 г. паступіў на службу чыноўнікам у муніцыпалітэт Мюнхена. У Першую сусветную вайну, з-за непрыдатнасці па ўзросце і здароўю, служыў у ландверы. Пасля вайны зноў працаваў чыноўнікам у Мюнхене.

У 1922 г. Шварц, упершыню сустрэў А. Гітлера. Ён сцвярджаў, што з першага погляду прыняў Гітлера як «чалавека лёсу». Адным з першых уступіў у НСДАП ў 1922 г.Паўторна ўступіў 27 лютага 1925 г. (партыйны білет № 6). 21 сакавіка 1925 г. прызначаны казначэем НСДАП. Быў на гэтай пасадзе да капітуляцыі Германіі ў маі 1945 г. У 1929 г. абраны дэпутатам Мюнхенскага гарадскога савета. 13 чэрвеня 1932 г. у якасці ганаровага члена быў прыняты ў СС (службовае пасведчанне № 38500) і адразу ж атрымаў званне групенфюрара. У сакавіку 1933 г. абраны дэпутатам рэйхстага ад Франконіі. 1 ліпеня 1933 г. яму было прысвоена званне Обергрупенфюрар СС, а 20 красавіка 1942 г. — оберстгрупенфюрар СС.

Акрамя высокіх званняў і пасадаў у НСДАП, СС і СА, Шварц таксама быў дырэктарам Нямецкага паляўнічага музея, ганаровым членам Акадэміі германскага права ў Мюнхене (з 3 кастрычніка 1933 па 1944 гг.) і старшынёй Асацыяцыі нямецкай будаўнічай прамысловасці.

Пасля капітуляцыі Германіі быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер для ваеннапалонных Ашкан ў Бад-Мандорфе (Люксембург). Пазней пераведзены ў амерыканскі лагер для інтэрнаваных у Рэгенсбургу, дзе саюзнікі яго доўга і інтэнсіўна дапытвалі. У першую чаргу гаворка ішла пра месца знаходжання партыйнай казны і звязанай з ёй бухгалтарскай справаздачнасці.

Памёр у турме ад хваробы страўніка. У верасні 1948 г. Апеляцыйны суд Мюнхена прызнаў Шварца адным з «галоўных абвінавачаных».

Зноскі

  1. Franz Xaver Schwarz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franz Xaver Schwarz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.ushmm.org/search/results/?q=Franz+Xaver+Schwarz

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]