Алайская даліна
Выгляд
Алайская даліна — міжгорная катлавіна між Алайскім і Заалайскім хрыбтамі ў Кыргызстане і Таджыкістане. Вышыня ад 2 240 м на захадзе да 3 536 м на ўсходзе (перавал Тамурун). Распасціраецца на 150 км з захаду на ўсход пры шырыні ад 8 да 25 км. Плошча 1 712 км².
Складзена пераважна алювіяльнымі і пралювіяльнымі адкладамі. Арашаецца ракой Кызылсу; мае шмат сухіх рэчышчаў і пясчаных масіваў.
Клімат рэзка кантынентальны, суворы. Дно даліны пакрыта стэпавай расліннасцю (ціпчак, кавыль і некаторыя субальпійскія расліны). Адна з лепшых высакагорных пашаў. У заходняй частцы даліны — ірыгацыйнае земляробства.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічны энцыклапедычны слоўнік. Масква. «Савецкая Энцыклапедыя». 1989.с. 20
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.