Перайсці да зместу

Алег Паўлавіч Козыраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Паўлавіч Козыраў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1951(1951-03-08) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Алег Паўлавіч Козыраў (нар. 8 сакавіка 1951, Орша, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі А. П. Воінаў, Л. М. Рымінскі, В. М. Волчак, У. А. Чантурыя, А. Н. Занеўскі).

У 1973-1978 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы інстытута «Белпрампраект»; у 1978-1991 гадах галоўны архітэктар тэхнічнага аддзела, начальнік аддзела генпланаў і транспарту інстытута «Белмясцпрампраект»; у 1992-1996 гадах кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі; галоўны архітэктар праектаў, з 1996 года намеснік дырэктара, галоўны архітэктар МАУП «Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Асноўныя працы: комплекс механічнага завода ў Мінску (1977, у складзе аўтарскага калектыва); рэканструкцыя завода газавай апаратуры ў Брэсце (1978, у складзе аўтарскага калектыва); завод «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве (1979, у складзе аўтарскага калектыва) і па рамонце і абслугоўванню вылічальнай тэхнікі ў Мінску (1976)[1]; пансіянат у Гэнічэску (1983, у складзе аўтарскага калектыва); 6-ы аўтобусны парк у Мінску (1984, у складзе аўтарскага калектыва); гаражна-гасцінічны комплекс Мінскага падшыпнікавага завода (1996, у складзе аўтарскага калектыва; салон — магазін па продажы легкавых аўтамабіляў ТАА «Этэрыка» ў в. Баравая (2003, сааўтары Д. Усціновіч, А. Белікава, Т. Усціновіч); фізкультурна-аздараўленчы комплекс у а. Бараўляны (2004, сааўтар А. Белікава), комплекс прыдарожнага сэрвісу ПУП «Веста» на аўтадарозе Брэст-Мінск-граніца РФ (314 км) (2004, сааўтары Д. Усціновіч, А. Белікава); інтэр’еры палаца культуры ў Мірным (2004, Расія, сааўтар А. А. Козыраў); сэрвісны цэнтр ПУП «Веста» АБК (2005, сааўтары Д. Усціновіч, А. Белікава, Т. Усціновіч); АЗС канцэрна «Беларуснафта» ў раёне в. Пчэльнік Барысаўскага раёна (2005, сааўтар Т. Усціновіч); сэрвісны цэнтр «Комплекс» ТАА «Два В» на землях с/г вытворчага кааператыва «Шчомысліца» ў раёне МКАД (2006, сааўтар Д. Усціновіч); этнаграфічны культурна-забаўляльны цэнтр у в. Зялёная Мінскага раёна (2008, сааўтары С. М. Арцюшэўская, Т. Усціновіч); комплекс дарожнага сэрвісу ПУП «Актан—АЗС-Сэрвіс» на землях в. Валяр’янава на аўтадарозе Мінск-Віцебск (2008, сааўтар Д. Усціновіч).

Зноскі

  1. Козырев Олег Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Козырев Олег Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Козырев Олег Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)