Алесь Масарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Масарэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 красавіка 1938(1938-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2019(2019-09-23) (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская

Алесь Масарэнка (Аляксандр Герасімавіч Масарэнка; 12 красавіка 1938, Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць - 23 верасня 2019) — беларускі празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Целяшоўскай сярэдняй школы (1956) працаваў інструктарам Слаўгарадскага райкама камсамола, у 1957—1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1960 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з трэцяга курса перавёўся на вячэрняе аддзяленне і да заканчэння ўніверсітэта (1966) быў выхавальнікам у школе-інтэрнаце № 13 у Мінску. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена», інструктарам па прамысловым адлове рачнога бабра Літоўскага заацэнтра, супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Полымя», у геадэзічнай экспедыцыі Забайкалля рабочым I разраду. З 1977 г. — рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», з 1978 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг. — загадчык аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1989 г. — кансультант літаб'яднання «Крыніцы» пры штотыднёвіку «Чырвоная змена», у 1992—1998 гг. — галоўны рэдактар часопіса маладых літаратараў «Першацвет».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную працу пачаў з вершаў. З апавяданнямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1962 г. Аўтар аповесці «На бабровых тонях» (1971), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Журавіны пад снегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), рамана «Баргузінскае лета» (1982). Пераклаў на беларускую мову аповесць бурацкага пісьменніка Б. Мунгонава  (руск.) «Чорны вецер» (1973).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]