Аляксандр Аляксеевіч Авечкін
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 (22) чэрвеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1980 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (22 чэрвеня 1913, Чудава, Расія, цяпер Наўгародская вобласць — 7 лістапада 1980) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Чырвонай Арміі (1931—1936), потым працаваў інструктарам чудаўскага аэраклуба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950—1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярский пилот» (1959—1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1958).
Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцяў для дзяцей «Соломка» (1951), "Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дивных гор» (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 7 лістапада 1980 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Брэсце[1].
Зноскі
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авечкін Аляксандр // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Авечкін Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Наўгародскім павеце
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Пахаваныя на Гарнізонных могілках (Брэст)
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці