Перайсці да зместу

Аляксандр Брукнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Брукнер
польск.: Aleksander Brückner[1]
Дата нараджэння 29 студзеня 1856(1856-01-29)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1939(1939-05-24)[4][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Alexander Brückner[d][1]
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, гісторык літаратуры, прафесар, славіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія і славістыка[7]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Бру́кнер[8] (польск.: Aleksander Brückner, 29 студзеня 1856, Бэрэжаны — 24 мая 1939, Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1889), член Польскай (1888) і Сербскай  (укр.) акадэмій навук, Каралеўскага навуковага таварыства Чэхіі  (польск.).

У 1875 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 год вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 год прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 года — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, літуаністыку  (польск.), этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.

У 1904 годзе звярнуўся з прапановай вылучыць Элізу Ажэшка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118515861 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 кастрычніка 2021.
  2. а б Aleksander Brückner // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Aleksander Brückner // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Брюкнер Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 13 жніўня 2020.
  6. Брюкнер Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Этнаграфія Беларусі 1989.