Аляксандр Георгіевіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Лебедзеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Георгіевіч Лебедзеў
Нарадзіўся 14 красавіка 1985(1985-04-14)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см
Вага 86 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 60 (12)
2007—2008 Расія Кубань (Краснадар) 4 (0)
2008   Беларусь Дынама (Мінск) 30 (9)
2009—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (1)
2010   Беларусь Белшына (Бабруйск) 23 (1)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 14 (1)
2011 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (0)
2012 Беларусь Гарадзея 10 (5)
2012 Польшча Відзаў (Лодзь) 3 (0)
2013—2014 Беларусь Гарадзея 16 (1)
2014—2016 Беларусь Іслач 50 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксандр Лебедзеў (нар. 14 красавіка 1985, Зажэвічы, Салігорскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Малодшы брат Аляксандра, Дзмітрый, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Салігорска, кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра правёў сезон 2006, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасля гэтага сезона перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Кубань», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь, на правах арэнды стаўшы іграком мінскага «Дынама». У 2009 годзе сталічны клуб падпісаў кантракт з нападнікам на трывалай аснове, але з-за траўмы ён гуляў мала. Пазней выступаў у Вышэйшай лізе за «Белшыну», брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

У першай палове 2012 года гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасля перабраўся ў клуб польскай Экстраклясы «Відзаў». Аднак, неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 года заставаўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы, потым вярнуўся ў «Гарадзею».

У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У жніўні 2016 года быў адлічаны з клуба за ўдзел у дагаварных матчах[3].

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[4], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[5]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць дзіцячым трэнерам[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из "Ислочи" за организацию "договорняка" (руск.). football.by (10 жніўня 2016). Праверана 2 мая 2024.
  4. "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  5. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
  6. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]