Перайсці да зместу

Аляксандр Заслаўскі (сын Януша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Заслаўскі
Aleksander Zasławski
Герб «Баклай»
Герб «Баклай»
Сцяг6-ы Ваявода брацлаўскі
1615 — 1628
Папярэднік Якуб Патоцкі
Пераемнік Стэфан Патоцкі
Сцяг17-ы Ваявода кіеўскі
1628 — 1629
Папярэднік Тамаш Замойскі
Пераемнік Стэфан Хмялецкі

Нараджэнне пазней 1577
Смерць не раней за 27 верасня 1629 і не пазней за 6 снежня 1629
Род Заслаўскія
Бацька Януш Заслаўскі[d]
Маці Аляксандра Раманаўна Сангушка
Жонка Ефрасіння з Астрожскіх[d][1]
Дзеці Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі і Францішак Заслаўскі[d]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Заслаўскі (па 15771629) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (16051615), ваявода брацлаўскі (16151628) і кіеўскі1628).

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі роду Астрожскіх (60 горадў і мястэчак). Трымаў Жытомірскае староства, II ардынат астрожскі.

З княжацкага роду Заслаўскіх герба «Баклай», сын Януша і Аляксандры з Сангушкаў.

Атрымаў грунтоўную адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Ажаніўся з Ефрасінняй Астрожскай (шлюб у 1605), з якой меў сыноў Францішка, Караля, Януша Базыля, Кастантына Аляксандра, Уладзіслава Дамініка і Януша Ісідора, а таксама дачок Сузанну і Канстанцыю. На хросных бацькоў для сваіх дзяцей запрашаў убогіх і жабракоў[2].

У варшаўскай бібліятэцы аа. Капуцынаў захоўваюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі А. Заслаўскага, у тым ліку: лац.: Joan Herdani. De quatuor summis inferiis libri tres. Argentorati 1556; Opus chronologicum… auctore Jacobo Gordono Lesmoreo. Scoto. Societatis Jesu doctore theologo. Coloniae 1614; Petri Matthaei. Historiarum Franciae continuatarum… interprete Johanne Friderico Salveldt. Darmstadino. Francofurti 1613. Імаверна, кнігі патрапілі туды праз бібліятэку кляштара аа. Капуцынаў у Астрозе[3].

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 358.
  2. Eustachy Heleniusz (Eustachy Antoni Iwanowski). Wspomnienia polskich czasów dawnych i późniejszych przez Eu……go Heleniusza. T. I. — Lwów, 1894. S. 102.
  3. Rewski Z. Dawna biblioteka ks. Zasławskich w Ostrogu // Ziemia Wołyńska. 1939. Cz. 1. S. 13. Архівавана 29 мая 2014.