Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў
Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1973 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Званне |
Радавы |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў (22 верасня 1907, в. Панькаўская Буда, Касцюковіцкі раён — 23 лютага 1973) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Украінец. Адукацыя пачатковая. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года, у дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з ліпеня 1941 года, наводчык станковага кулямёта[1]. Прайшоў баявы шлях ад Масквы да Эльбы — удзельнік абароны Масквы[1], вызвалення Беларусі, Украіны і Польшчы, баёў у Германіі. Удзельнічаў ў гераічным 42-дзённым рэйдзе па тылах ворага ў 1942—1943 гадах на ўчастку Ржэў — Сычоўка — Нялідава[1].
З верасня 1843 г. на Бранскім фронце. У верасні 1943 года адным з першых фарсіраваў Дзясну і на захопленым плацдарме адбіў 2 контратакі праціўніка[1].
Кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі радавы Аляксандр Варанцоў ў сакавіку 1945 года ў баях у раёне горада Барвальдзе кулямётным агнём забяспечваў эскадрону выхад да шашы і атаку апорнага пункта праціўніка.
Член ВКП(б)/КПСС з 1945 года. Пасля вайны быў дэмабілізаваны. Працаваў старшынёй калгаса ў роднай вёсцы, лесніком[1].
Памёр 23 студзеня 1973 года. Пахаваны ў Мінску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 31 мая 1945 года.
- Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем Героя названая вуліца ў горадзе Касцюковічы[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 6. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў на сайце «Героі краіны»
- Воронцов Александр Никифорович (руск.)
- Воронцов Александр Никифорович (руск.)
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Касцюковіцкім раёне
- Пахаваныя ў Мінску
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Памерлі 23 лютага
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне