Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 сакавіка 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Дзегцяроў (нар. 20 сакавіка 1986, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнерамі былі Асташэнка і Новікаў. У маладосці трапіў у маскоўскія «Лакаматыў» і «Тарпеда», але пазней вярнуўся ў Беларусь. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе з віцебскага «Лакаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бельгійскі «Гент» з лікам 2:1, Аляксандр адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандр забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.
У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» і адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэнне Аляксандр лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў іграка галоўны трэнер бабруйскага клуба Аляксандр Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, аднак пасля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандр быў пераведзены ў запас, з якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганні на трэніроўках клуба.
У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебска», дзе адразу стаў другім лепшым іграком каманды, саступіўшы першы радок свайму партнёру па атацы Ігару Слесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клубу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, то бок каманда заняла перадапошняе месца і ў матчах плэй-оф была слабейшай за мінскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клуб быў паніжаны да Першай лігі. На наступны сезон ігрок падоўжыў кантракт з віцебскім клубам.
У лютым 2013 года Дзегцяроў зноўку стаў іграком наваполацкага клуба, пасля таго як каманду ўзначаліў расійскі спецыяліст Павел Кучараў[2]. З-за выкарыстання «Нафтанам» схемы ў трох нападнікаў стаў гуляць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. У перадсезонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх каманд, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата».
У пачатку сезона 2013 трапляў у асноўны склад каманды, але не змог праявіць сябе і ў выніку страціў месца ў аснове, стаў звычайна выхадзіць на замену. Пасля зыходу з каманды Паўла Кучарава ў чэрвені 2013 года рэзка выказаўся ў адрас былога трэнера, але пры новым трэнеры Валерыі Стрыпейкісе Дзягцяроў таксама не здолеў вярнуцца ў аснову і канчаткова засеў на лаўцы запасных.
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3]. Распачынаў сезон 2014 на лаўцы запасных, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні зноў трапіў на лаўку, і ў кастрычніку 2014 года кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].
У красавіку 2015 года далучыўся да «Смаргоні»[5]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Слоніма» (у 2017 годзе клуб стаў называцца «Слонім-2017»). У ліпені 2018 года пакінуў слонімскі клуб і перайшоў у «Оршу»[6].
Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у ліпені 2019 года пакінуў каманду[7].
Пазней працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў Віцебску[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Degtyarev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Александр Дегтерев перешел в "Нафтан" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Дегтярев и Усачев перешли в "Витебск", Скитов продлил контракт с клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ "Витебск" расстался с Дегтеревым и Новиком (руск.). football.by (4 кастрычніка 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
- ↑ Дегтерев сменил "Слоним на "Оршу" (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Пятеро игроков покинуло "Барановичи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (руск.). football.by (12 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Слонім-2017
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Баранавічы