Аляксандр Якаўлевіч Таіраў
Аляксандр Якаўлевіч Таіраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1950[2][3][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аліса Коанен |
Адукацыя |
|
Прафесія | тэатральны рэжысёр, акцёр, пісьменнік, рэжысёр |
Гады актыўнасці | з 1904 |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0846864 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Якаўлевіч Таі́раў[4] (руск.: Александр Яковлевич Таиров, сапраўднае прозвішча — Корнбліт[4], 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, Рамны — 25 верасня 1950, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст РСФСР (1935).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Творчую дзейнасць пачаў у 1905 годзе як акцёр, з 1908 года — рэжысёр. У 1913 годзе паставіў у Свабодным тэатры «Жоўтую кофту» Хезельтана-Фюрста і пантаміму «Покрыва П’ерэты» А. Шніцлера. У 1914 годзе разам з А. Г. Коанен і групай маладых акцёраў заснаваў Камерны тэатр, які ўзначальваў да канца жыцця. Першыя спектаклі гэтага тэатра — «Сакунтала» Калідасы (1914), «Фаміра Кіфарэд» Анненскага (1916) і інш. выявілі схільнасць Таірава да вытанчана прыгожых сцэнічных форм, да ўслаўлення чыстага і магутнага запалу легендарных герояў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Таіраў і вядучыя акцёры яго тэатра, галоўным чынам Коанен, даказалі здольнасць выказваць сугучныя рэвалюцыі тэмы велічы свабоднай асобы. «Адрыена Лекузрэр» Скрыба і Легувэ (1919), «Федра» Ж. Расіна (1922), шэраг п’ес О’Ніла азначалі пераход рэжысёра да рэалізму. Вялікае значэнне мелі творчыя пошукі Таірава ў галіне музычнага спектакля («Жырафле-Жырафля» Лекока, 1922; «Опера жабракоў» Брэхта — Вейля, 1930, і інш.). Вяршыня творчай дзейнасці Таірава — спектакль «Аптымістычная трагедыя» Вішнеўскага (1933) з Коанен у ролі Камісара. Сярод найлепшых спектакляў таксама «Мадам Бавары» паводле Г. Флабера (1940), «Стары» М. Горкага (1946).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в Таиров Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Aleksandr Yakovlevich Tairov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таі́раў (сапр. Корнбліт) Аляксандр Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таи́ров Александр Яковлевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 24—27. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Рамнах
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Акцёры Расійскай імперыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Постаці рускага авангарда
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам
- Артыстычныя псеўданімы
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР