Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў
Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў | |
---|---|
альтэрн.: Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2018 (70 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | мульціінструменталіст, танцор |
Інструменты | баян[d], гармонік[d], дудка, акарына, флейта і жалейка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (20 ліпеня 1948, Магілёў, БССР — 25 снежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыкант, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі «Свята». Заслужаны артыст Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — родам з Сібіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны[1]. Анатоль займаўся ігрой на баяне ў Доме піянераў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім металургічным заводзе[2]. Пасля навучаўся ў Магілёўскай культпрасветвучылішча імя Крупскай на танцавальным аддзяленні.
Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся ігры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай ваеннай акругі. Пасля працаваў у саўгасе «Вейна» мастацкім кіраўніком самадзейнасці[2].
У 1970 годзе пераехаў у Мінск на запрашэнне Белдзяржфілармоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча[3].
Пасля заснавання ў 1974 годзе ўвайшоў у склад ансамблю «Харошкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і ігры на музычных інструментаў, захапіўся збіраннем фальклору. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Святланай[4].
З 1988 года — артыст балету ў ансамблі «Свята», з 2001 і да скону — яго мастацкі кіраўнік. Пасля сыходу з «Харошак» першы шлюб, у якім з Святланай мелі дачку, распаўся[4]. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч.
Член Саюза кампазітараў Беларусі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Разнапланавы музыка-мультыінструменталіст. Валодаў майстэрствам грання на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменне грання на саломінцы.
За 48 гадоў творчай дзейнасці здзейсніў мноства фальклорных экспедыцый. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору стварыў музычна-харэаграфічную («Музыкі граюць») і песенна-музычную («Застольная») кампазіцыі, танцы і інш[5].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны артыст Беларусі (1983)
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011)
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2017)
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].
Зноскі
- ↑ Майстры і куміры. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў на YouTube
- ↑ а б Владислава и Маргарита Кашталаповы. Наш дедушка Анатолий Михайлович Кашталапов // Камертон. — Магілёў: Могилёвская государственная гимназия-колледж искусств, 2020. — № 5 (82). — С. 8.
- ↑ Свірко, Ірына. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў пра сённяшні дзень ансамбля „Свята“, народную песню і Юрачку . Беларусь сегодня (4 мая 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ а б Ермалюк, Анастасия. Заслуженная артистка Республики Беларусь Светлана Кашталапова: «Если жить по совести, судьба будет благосклонна» (руск.). Женский журнал. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ а б Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў . „Звязда“ (25 снежня 2018). Праверана 10 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кашталапаў Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Шаблон:Крыніцы/Культура Беларусі
- Шаблон:Крыніцы/Рэспубліка Беларусь: Энцыклапедыя ў 7 тамах
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Майстры і куміры. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў на YouTube // Беларусь 3
- Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вольная энцыклапедыя Магілёва (руск.)
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Танцоры Беларусі
- Музыканты Беларусі