Андар Габар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андар Габар
Andor Gábor
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні венг.: Greiner Andor
Дата нараджэння 20 студзеня 1884(1884-01-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1953(1953-01-21)[2] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ilona Kökény[d], Ferike Vidor[d] і Olga Halpern[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́ндар Га́бар (венг.: Andor Gábor; 24 студзеня 1884, в. Уйнеп, Аўстра-Венгрыя — 20 студзеня 1953, Будапешт, ВНР) — венгерскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андар Габар нарадзіўся 24 студзеня 1884 года на захадзе сучаснай Венгрыі ў мястэчку Уйнепуста. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.

Браў удзел у венгерскай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў. Кіраваў тэатрамі Венгерскай савецкай рэспублікі. Пасля паражэння рэвалюцыі быў арыштаваны. У 1920 годзе эміграваў, жыў у Аўстрыі, Германіі, затым у 19331945 гадах жыў у СССР. У 1945 вярнуўся ў Венгрыю[4], дзе стаў першым рэдактарам часопіса Ludas Matyi.

Памёр 20 студзеня 1953 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1900 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатырычных п'есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш.

Пераклаў на венгерскую мову беларускія народныя песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць…», вершы Я. Купалы «Абвілася краіна…», «А хто там ідзе?», «Выйдзі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар артыкула «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).

Зноскі

  1. Birth record — 1999. Праверана 15 сакавіка 2022.
  2. Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Театральная энциклопедия. / Гл. ред. С. С. Мокульский. — М.: Советская энциклопедия, 1961. — Т. 1: А — «Глобус». — Стб. 1064—1065.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]